по́мач, -ы, Т -ччу, ж.

Дапамога, падмога.

Ад дзяцей маю добрую п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́мач

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. по́мач
Р. по́мачы
Д. по́мачы
В. по́мач
Т. по́маччу
М. по́мачы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

по́мач ж. по́мощь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́мач, ‑ы, ж.

Дапамога, падмога. [Самоцька:] — Прападу, калі не будзе ніякай помачы. Чорны. Малы адвык ужо клікаць на помач бабулю ці маму і пачынае свой дзень самастойна. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́мач, по́мыч, по́мац, по́машч, по́муч ’дапамога’ (ТСБМ, Янк. БП, Др.-Падб., Гарэц., Шат., Сл. ПЗБ, Сл. Брэс., ТС, Юрч. СНЛ). Укр. по́міч, рус. помощь, по́мочь, польск., н.-луж., в.-луж., чэш., славац. pomoc, славен. pomóč, серб.-харв. по̏моћ, балг. помощ, ст.-слав. помошть. Прасл. *pomokъtь < *pomogъtь < *mogъtь < *mogti. Гл. магчы. Форма на ‑ц запазычана з польскай, а на ‑шч — з царкоўнаславянскай праз рускую мову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дапамога, помач, падтрымка, падтрыманне, выручка, садзеянне; падмога, успамога, спамога (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

по́мощь дапамо́га, -гі ж.; по́мач, -чы ж.;

оказа́ть по́мощь дапамагчы́;

получи́ть по́мощь атрыма́ць дапамо́гу;

при по́мощи з дапамо́гай (пры дапамо́зе);

с по́мощью з дапамо́гай;

без посторо́нней по́мощи без чужо́й (пабо́чнай) дапамо́гі;

медици́нская по́мощь медыцы́нская дапамо́га;

ско́рая по́мощь ху́ткая дапамо́га;

оказа́ть пе́рвую по́мощь мед. аказа́ць пе́ршую дапамо́гу;

по́мощь на дому́ дапамо́га до́ма;

огнева́я по́мощь воен. агнява́я дапамо́га;

пода́ть ру́ку по́мощи пада́ць руку́ дапамо́гі;

взыва́ть о по́мощи прасі́ць рату́нку;

на по́мощь! памажы́(це)!, рату́й(це)!

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раскі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.

1. Шырока развесці ў бакі. Раскінуць крылле. □ А Нінка яшчэ спіць. Як міла раскінула яна свае тонкія ручкі, як хораша ёй са смуглаватым румянцам першага вясновага загару!.. Брыль. Хлопчык, як угледзеў Галю, раскінуў рукі і пабег да яе. Сабаленка. // Шырока распасцерці ў розныя бакі. Прайшло шмат часу, а .. [дубы] стаяць усё такія ж, як і раней, у вечнай задуме, раскінуўшы ў паднябессі шырокае магутнай голле. Дуброўскі. // Адкінуць у бакі, разгарнуць, раскрыць. Тады Хвядзько злез [з воза], сам раскінуў вароты і ўвёў фурманку. Лобан. Вось раскінулі хлопцы варты, І на новай зялёнай трохтонцы, Як на сцэне, з раёна артыст Заспяваў аб радзімай старонцы. Нядзведскі.

2. Разаслаць, разгарнуць на паверхні што‑н. Люба раскінула на падлозе брызент — паслала сабе і Васілю. Даніленка. Прося здагадалася: сцягнула посцілку, раскінула на падлозе і натаптала клунак. Паўлаў. // Раскласці што‑н. складзенае. Раскінуць стол. Раскінуць антэну. // Знайшоўшы месца, паставіць, размясціць што‑н. Раскінуць палаткі. □ Падобна было на першы погляд, што тут [на ўзлеску] проста раскінулі свой часовы лагер маладыя турысты. Хадкевіч.

3. Распасцерці, працягнуць на вялікай прасторы. Вецер мяккі, Цёплы і сіні прыходзіць на помач, Гоніць крылатыя лодкі, Быццам іх хоча ўдаль заманіць, Туды, дзе сінія хвалі Раскінула Нарач на поўнач, На поўдзень, на захад, на ўсход. Танк.

4. Раскідаць, рассыпаць па чым‑н. што‑н. Сцяпан выскубнуў колькі ахапкаў сена, раскінуў іх па доле. Скрыган. Ганна раскінула падушкі на ложку, паслала белыя, як снег, просціны — словам, пасцель падрыхтавала так, як мае быць. Гроднеў. // перан. Разм. Размеркаваць, раздзяліць што‑н. паміж кім‑, чым‑н. Раскінуць абавязкі.

•••

Раскінуць розумам — падумаць, памысліць.

Раскінуць рукамі — тое, што і развесці рукамі (гл. развесці).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)