по́жня, -і, мн. -і, -жань, ж. (абл.).
Зжатае хлебнае поле або сенажаць.
|| прым. по́жневы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
по́жня
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
| Н. |
по́жня |
| Р. |
по́жні |
| Д. |
по́жні |
| В. |
по́жню |
| Т. |
по́жняй по́жняю |
| М. |
по́жні |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
по́жня ж., в разн. знач. по́жня
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
по́жня ж.
1. (стерня) іржы́шча, -шча ср., (после гласной) ржы́шча, -шча ср.; іржэ́ўнік, -ку м., (после гласной) ржэ́ўнік, -ку м.;
2. (луг) сенажа́ць, -ці ж., обл. по́жня, -ні ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
по́жня, ‑і, ж.
1. Зжатае хлебнае поле; іржышча. [Міхась] выйшаў з-за густой сцяны жыта на пожню. Сабаленка. [Малання] хадзіла па пожні, пільна прыглядаючыся, ці не валяюцца дзе каласкі, ці добра звязаны снапы. Мележ.
2. Абл. Сенажаць. Агульнымі сіламі вяскоўцаў сабралі з поля снапы, з пожні сена. Нікановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
По́жня ’зжатае хлебнае поле’, ’сенажаць’ (ТСБМ, Янк. Мат., Некр., Нас., Сл. ПЗБ, Мат. Гом., Сл. Брэс., Шатал., Выг., Сцяшк. Сл., ТС, Бяльк.), ’іржэўнік — салома, скошаная на іржышчы’ (ТС), по́жань, по́жня, по́жанька ’невялікі лужок сярод ворыва’ (Касп.), по́жынька ’абложная зямля’ (ДАБМ, камент., 858), Укр. пижня ’сенажаць’, рус. по́жня. Бязлай (Eseji, 140) далучае сюды тапонімы харв. Požanj, Požnja, што дазваляе рэканструяваць на славянскай тэрыторыі дзве арэальныя сельскагаспадарчыя падсістэмы: *požьnь — *senožętь і *pokosъ — *sěnokosъ. Аддзеяслоўны наз. ад формы 1 ас. *žьnǫ, žęti ’жну, жаць’, гл. жаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зро́слы, -ая, -ае.
1. Які зросся з чым-н. у адно цэлае.
Зрослыя пялёсткі.
Зрослыя арэхі.
2. Пакрыты расліннасцю, зарослы.
Зрослая густой травой пожня.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ржы́ска, ржы́ско, ’зжатае поле; пожня пасля жыта, іржышча’ (ДАБМ, Сцяшк.; свісл., воран., Шатал.; івац., Жыв. сл.). Паланізм (наяўнасць зах.-слав. суф. *‑sko, якому ва ўсх.- і паўд.-слав. мовах адпавядае *‑išče) і пачатковае рз‑ (трак. рзы́ска, Сл. ПЗБ) замест рж‑. Гэтаксама Мацкевіч (Сл. ПЗБ, 4, 298).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сцёран 1 (сцёрин) ’вось сукалкі, на якую насаджана махавае кола’ (Нік., Оч.). Узводзіцца (з пытальнікам) да прасл. *stьrnъ (Трубачоў, Этимология–1963, 23; яго ж, Ремесл. терм., 113). Гл. наступнае слова.
Сцёран 2 ’іржышча’ (Мат. Гом., Ян.), сцёрань ’зжатае поле’ (ДАБМ, камент., 850–851), сте́рэнь ’тс’ (Лексика Пол.), сцярнуё ’ільнішча’ (Сцяшк. Сл.), сцёрнішча ’іржышча’ (Мат. Гом.), сцярні́шча ’ржышча’ (лях., Янк. Мат.). Параўн. укр. дыял. сте́рень ’жніўё’, рус. стернь ’тс’, польск. ścierń ’пожня на полі’, чэш. дыял. strn ’тс’, в.-луж. ścierń, серб.-харв. stȓn ’зерневыя культуры’, славен. stȓn ’жніўё, пожня’, strnišče ’тс’, балг. дыял. стрънь ’палеглае збожжа’, стъ́рнище ’жніўё’, макед. стрниште ’зжатае поле’. Прасл. *stьrnъ/*stьrnь (апошняе разглядаецца як зборнае, гл. Новое в рус. этим., 218) і вытворныя *stьrnьje, *stьrnišče, сюды ж як варыянт без s‑ *tьrnъ (гл. цёран), што да і.-е. *(s)ter‑n‑ ’вострая частка расліны’ < *(s)ter‑ ’быць цвёрдым, цвярдзець’ (Борысь, 612; Сной₂, 706; Шустар-Шэўц, 1416). Гл. таксама стырня.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лу́міна ’невялікая пожня, залітая вадой’, ’сажалка’ (полац., Нар. лекс.), ’нізіна’, ’яма, паглыбленне на дне рэчкі, возера’ (брасл., Сл. ПЗБ), ’лужына, упадзіна, яма’, ’нізіна з адным відам расліннасці’ (Касп.), лу́мка ’паглыбленне ў зямлі’, ’палонка’ (чашн., Касп.; шум., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. lomà ’даліна, яр’, ’лагчына’, ’яма’, а таксама lóbas ’тс’, ’склон’, ’лужа’, ’рэчышча’. Менш верагодна Фасмер (2, 533), які для рус. лу́мка ’ямка, пелька’ дапускаў у якасці крыніцы запазычання ням. Luhme ’палонка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)