пляска́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. пле́шчацца -
3-я ас. - пле́шчуцца
Прошлы час
м. пляска́ўся пляска́ліся
ж. пляска́лася
н. пляска́лася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пля́скацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пля́скаюся пля́скаемся
2-я ас. пля́скаешся пля́скаецеся
3-я ас. пля́скаецца пля́скаюцца
Прошлы час
м. пля́скаўся пля́скаліся
ж. пля́скалася
н. пля́скалася
Дзеепрыслоўе
цяп. час пля́скаючыся

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пляска́цца несов., разг., возвр., страд. плю́щиться;

не куе́цца, а пле́шчаццапогов. не куётся, а плю́щится

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пляска́цца 1, пляшчуся, плешчашся, плешчацца; незак.

1. Рухаючыся, удараючыся аб што‑н., рабіць шум, пляск (пра вадкасць). Вакол урачыстая цішыня і спакой. Павольна плешчацца аб каменне вада. С. Александровіч.

2. Рухаючыся ў вадзе, рабіць шум, пляск; плюхацца. Рыбы пляскаліся, падскокваючы над вадою. «Маладосць». // Абліваць сябе або адзін аднаго вадой. Да ракі, да чыстае затокі Бег асілак лёгка перад ёй [Марынай], І вадой пляскаліся, як дзеці. Бялевіч.

пляска́цца 2, плешчацца; незак.

Зал. да пляскаць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плю́хать и плю́хаться несов. плю́хацца, пля́скацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шлёпаться (падать, ударяться) разг. шлёпацца, пля́скацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плющиться страд.

1. пляска́цца;

2. плю́шчыцца; см. плю́щить.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плясь, выкл.

Разм.

1. Абазначае гук ад удару чым‑н. плоскім.

2. у знач. вык. Адпавядае значэнню дзеясловаў: пляснуць, пляснуцца і пляскаць ​1, пляскацца ​1. — Я — плясь вунь у тую лужыну жыватом. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сплю́щиваться

1. спле́сквацца, распле́сквацца;

2. страд. пляска́цца, спле́сквацца, распле́сквацца; сплю́шчвацца; см. сплю́щивать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пашано́тка ’плётка’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). Відаць, з паша‑ мотка, якое з польск. (po‑)szamotać się ’трымцець, біцца, пляскацца’. Канчатак, як у плётка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)