Плюхані́на ’плюхота’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Да плю́хаць ’хлюпаць’, магчыма, у выніку кантамінацыі плюхота і хляпані́на.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плескані́на ’макрата’ (свісл., Шатал.). Ад пле́скаць ’плюхаць’ па тыпу плюханіна ’плюхота’, параўн. польск. plaskany, ploskuny ’дождж са снегам, плюхота, плюта, слата’, каш. plëskótńica ’тс’, польск. plesk, памор. plëck, plëšč ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)