плыто́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. плыто́к плыткі́
Р. плытка́ плытко́ў
Д. плытку́ плытка́м
В. плыто́к плыткі́
Т. плытко́м плытка́мі
М. плытку́ плытка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

плыто́к, -тка́ м., уменьш. пло́тик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пло́тик м., уменьш.

1. плыто́к, -тка́ м.;

2. кла́дачка, -кі ж.; памо́сцік, -ка м.; см. плот.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

То́рак (то́рок) ’праход’, ’троп звера’ (ТС), сюды ж торокова́ць ’снаваць, рабіць праходы (пра звера)’ і, магчыма, торокова́цца ’такаваць (пра цецерукоў)’ (ТС). Дэмінатыўнае ўтварэнне з суф. *‑ъkъ ад тор1 (гл.). Няясныя адносіны да таро́к ’кладка з калодаў праз рэчку’ (гл.), што бліжэй да тар, та́раплыток для пераезду’ (ТС), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́ра1 ’ўпакоўка тавару’, ’вага ўпакоўкі’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.). З ням. Tára ’тара; упакоўка; вага ўпаковачнага матэрыялу’, якое з італ. tara ’тара; зніжка, вылік, адлічэнне’ < араб. ṭarḥ ’зніжка, вылік, адлічэнне’ < ṭáraḥa ’ён адсунуў, адклаў’ (Фасмер, 4, 20; ЕСУМ, 5, 517; Чарных, 2, 228; Голуб-Ліер, 477).

Та́ра2плыток для пераезду’ (ТС). Гл. тар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тар ’паром’ (Байк. і Некр.), ’паром, транспартны плыт з бярвення’ (Нас.): спрадвеку карысталіся тарам праз Дзьвіну (Полымя, 1998, 1), та́раплыток для пераезду’, торо́к ’невялікі плыт для перапраўкі праз возера, праз ваду ў паводку’ (ТС), ’плыт з 4–5 бярвенняў’ (лельч., Жыв. НС), ’від плыта для сплаўкі лесу: на два доўгія бервяны ўкладваюць упоперак кароткія бярвёны і замацоўваюць іх’ (Маслен.), таро́к ’кладка праз рэчку з бярвенняў’: зьвізалі тарок (Бяльк.), ’звязка плыта’: лесу таркі вяжуць (Мат. Гом.), ’адзін рад змацаваных бярвенняў у плыце’ (кіраў., Нар. сл.). Параўн. укр., рус. то́рок ’невялікі плыт’, старое рус. тара ’тс’ (Нас.). Няясна; семантыка слоў сведчыць на карысць сувязі з тара́к, таро́кі ’матуз, шнур’ (гл.) і адсюль ’звязаныя, злучаныя разам бярвенні’. Суадносяць таксама з тор ’дарога, каляіна, след’ (гл.) са зменай значэння (Фасмер, 4, 84; ЕСУМ, 5, 606); гэта дае падставы для рэканструкцыі прасл. *tarъ ад прасл. *toriti ’пракладаць, праводзіць дарогу’ (гл. тарыць), што ўрэшце да *terti (гл. церці), гл. Варбат, Морфон., 40 і наст.; параўн. таксама каш. tar ’пратораная дарога’ (SEK, 5, 132–133). Здзіўляе семантычная блізкасць да разглядаемых слоў роднасных ст.-інд. tárati ’перапраўляць, пераадольваць, падганяць’, авест. tar‑ ’пераадольваць’, ст.-перс. vi‑tar‑ ’перапраўляцца’ (Варбат, Этимология–1982, 27).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)