плы́тніцкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. плы́тніцкі плы́тніцкая плы́тніцкае плы́тніцкія
Р. плы́тніцкага плы́тніцкай
плы́тніцкае
плы́тніцкага плы́тніцкіх
Д. плы́тніцкаму плы́тніцкай плы́тніцкаму плы́тніцкім
В. плы́тніцкі (неадуш.)
плы́тніцкага (адуш.)
плы́тніцкую плы́тніцкае плы́тніцкія (неадуш.)
плы́тніцкіх (адуш.)
Т. плы́тніцкім плы́тніцкай
плы́тніцкаю
плы́тніцкім плы́тніцкімі
М. плы́тніцкім плы́тніцкай плы́тніцкім плы́тніцкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

плы́тніцкі относя́щийся к спла́вщику (леса)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плы́тніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да плытніка, належыць яму. Гаварылі за сталом і пра справы зусім звычайныя: дзед успамінаў свае плытніцкія прыгоды. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плы́тнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, які звязвае бярвенне ў плыты і прымае ўдзел у сплаве.

|| прым. плы́тніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Плыт1 плут ’бярвенне, звязанае ў адзін або некалькі радоў для сплаву па вадзе’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш., Маш., Шат., Касп., Сл. ПЗБ, Серб., Сцяшк. МГ, жытк., Мат. Гом.; ашм., Стан.), укр. плит, пліт, рус. плот, стараж.-рус. плътъ, ст.-чэш. plet, польск. płet, płyt. Паўн.-прасл. *plъtъ, роднаснае лат. pluts ’плыт, паром’, ст.-інд. plutáṣ ’абмыты’, ’які плыве’, ст.-грэч. πλυτός ’мыты’; н.-ням. floss ’плыт’ < і.-е. *plu‑t‑o‑s < *pleu̯‑ ’плыць’ (Фасмер, 3, 285; Банькоўскі, 2, 623). Бяднарчук (JP, 64, 1–2, 26) разглядае формы плыт/płyt у якасці польска-беларускай інавацыі дагістарычнай эпохі (чаргаванне ŭ/ū), аднак першаснай усё ж была форма *plъtъ, а форма *plytъ узнікла пад уплывам асновы цяп. ч. *plynǫti, плы́нуць. Мартэнаў (Лекс. взаим., 100–102) з адноснай надзейнасцю выводзіць прасл. plъtъ з прагерм. flut‑. Сюды ж плытаць, плы́ціць ’вязаць у плыт’ (Нас.; паст., в.-дзв., Сл. ПЗБ), плытагоніць ’ганяць плыты’ (рагач., Сл. ПЗБ), плы́тнік ’плытагон’ (Нас.; Яруш., Гарэц.; Шат.; Сцяшк. МГ; іўеў., Сл. ПЗБ; б.-каш., маст., віл., бераз., рагач., Нар. лекс.; ашм., Стан.), плыта́р ’тс’ (Сл. Брэс.), плытагон (барыс., рэч., Нар. лекс.), плытагоншчык (віл., тамсама); плы́тніцкі (хлеб) ’тоўсты кавалак (хлеба)’ (Шатал.).

Плыт2, плытюга́ ’рэдка звязаны світэр’ (драг., Жыв. НС). Да плот1 — у выніку пераносу значэння паводле падабенства.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)