пло́скасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. пло́скасць пло́скасці
Р. пло́скасці пло́скасцей
пло́скасцяў
Д. пло́скасці пло́скасцям
В. пло́скасць пло́скасці
Т. пло́скасцю пло́скасцямі
М. пло́скасці пло́скасцях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пло́скасць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. гл. плоскі.

2. У геаметрыі: паверхня, якая мае два вымярэнні.

Лінія на плоскасці.

3. Роўная, гладкая паверхня.

П. самалёта (крыло). Нахіленая п.

Каціцца па нахіленай плоскасці (перан.: пра паступовае маральнае падзенне).

4. перан. Галіна, сфера распаўсюджання чаго-н., пункт гледжання.

Разгледзець пытанне ў іншай плоскасці.

|| прым. пло́скасны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Плоскасныя вымярэнні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пло́скасць ж., в разн. знач. пло́скость;

перасячэ́нне ~цеймат. пересече́ние плоскосте́й;

нахі́леная п.мех. накло́нная пло́скость;

разгле́дзець пыта́нне ў ро́зных ~цях — рассмотре́ть вопро́с в разли́чных плоскостя́х;

каці́цца па нахі́ленай ~ці — кати́ться по накло́нной пло́скости

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пло́скасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць плоскага.

2. Роўная, гладкая паверхня. // У геаметрыі — паверхня, якая мае толькі два вымярэнні і характарызуецца тым, што прамая лінія, праведзеная паміж любымі дзвюма кропкамі яе, поўнасцю сальецца з гэтай паверхняй.

3. перан. Пэўны погляд на рэчы, адносіны; пункт погляду, падыходу. Пытанне, па сутнасці, магло ставіцца ў дзвюх розных плоскасцях: ёсць ці няма наогул пралетарскай літаратуры. Перкін.

4. Спец. Крыло самалёта. [Ярохін] залез пад самалёт і, хаваючыся ад дажджу пад яго плоскасцямі, пачаў капаць нажом зямлю. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пло́скі, -ая, -ае.

1. Роўны, без узвышшаў і паглыбленняў, з прамой і гладкай паверхняй.

П. дах.

2. перан. Пазбаўлены арыгінальнасці, банальны, пошлы.

Плоскія жарты.

Плоска (прысл.) вастрасловіць.

|| наз. пло́скасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

секу́щий сяку́чы;

секу́щая пло́скость сяку́чая пло́скасць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стушава́ць сов. стушева́ть;

с. пло́скасць — стушева́ть пло́скость

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сяку́чы мат. секу́щий;

~чая пло́скасць — секу́щая пло́скость

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мерыдыя́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мерыдыяна. Мерыдыянная плоскасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экліпты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да экліптыкі. Экліптычная плоскасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)