пло́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пло́дны пло́дная пло́днае пло́дныя
Р. пло́днага пло́днай
пло́днае
пло́днага пло́дных
Д. пло́днаму пло́днай пло́днаму пло́дным
В. пло́дны (неадуш.)
пло́днага (адуш.)
пло́дную пло́днае пло́дныя (неадуш.)
пло́дных (адуш.)
Т. пло́дным пло́днай
пло́днаю
пло́дным пло́днымі
М. пло́дным пло́днай пло́дным пло́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пло́дны

1. в разн. знач. пло́дный;

~ная пчала́ — пло́дная пчела́;

~ная ста́дыя — пло́дная ста́дия;

2. (быстро размножающийся) плодови́тый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пло́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да плода (у 1 знач.).

2. Які пладаносіць; здольны прыносіць плады. Побач з дваром раскінуўся плодны, хоць яшчэ малады сад. Дамашэвіч.

3. Які хутка размнажаецца, пладавіты. Тут панавалі з даўніх дзён палын ды плодны пырнік. Дудар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плод, -а, М -дзе, мн. плады́, -о́ў м.

1. Частка расліны, якая развіваецца з завязі (кветкі) і змяшчае ў сабе насенне.

Ядомыя плады.

2. Зародак дзіцяняці (чалавека, жывёлы) ва ўлонні мацеры.

3. перан., чаго. Прадукт якой-н. дзейнасці, вынік чаго-н.

Плады творчай працы.

|| прым. пладо́вы, -ая, -ае (да 1 знач.) і пло́дны, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).

Пладовыя дрэвы.

Пладовыя кансервы (вырабленыя з пладоў). Пладовы сад.

Плодная абалонка (якая акружае плод).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плодный пло́дны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пло́днасць ж. плодови́тость; см. пло́дны2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плодови́тый прям., перен. пладаві́ты, пло́дны; (о почве) урадлі́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Плен1 ’нязжаты касмыль жыта, пакінуты ў полі для прыманю зайцоў’ (Сцяшк. Сл.). Да польск. plenić ’размнажацца, прыносіць плён’ ст.-польск. pleniплодны, ураджайны’, з якіх — плен, відаць, пры ад’ідэацыі плен ’палон, здабыча’. Магчыма, звязанае з прасл. *plęgti, параўн. чэш. pléhnuť sa ’пладзіцца’ (Махэк₃, 457; Варбат, Этимология–1978, 23), суадноснае з папярэднім словам.

Плен2 ’пасяджэнне’ (Юрч. СНЛ) — скарочаная (без ‑ум) форма лексемы пленум. Параўн. таксама рус. маск. пле́нный ’пленарны’, што ўзыходзяць да лац. plēnus ’поўны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ураджайны, урадлівы, плённы, пладаносны, умалотны; хлебародны, хлебадайны (паэт.); плодны (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Плод ’частка расліны з насеннем’, ’зародыш дзіцяці’, ’вынік, прадукт дзейнасці’ (ТСБМ, Яруш.; маг., Шн.); ’дзеці’, ’племя’ (Нас.); ’яйка’ (брагін., Мат. Гом.), ’прыплод’ (шчуч., Сл. ПЗБ), сюды ж плодна ’ўрадліва’ (Нас.), плодная ’паросная (свіння)’, плодны ’ўраддівы, пладавіты’ (Жд. 3; Сл. ПЗБ), ’хто шмат дае прыплоду’ (Варл.), пладны́ ’тс’ (паст., Сл. ПЗБ), пладзіцца ’расплоджвацца’ (Сл. ПЗБ), плод ’расплод’ (ТС), пло́цтво ’размнажэнне’ (свісл., Сл. ПЗБ). Укр. плід, рус. плод, польск. płód, н.-луж. płod, в.-луж. płód, чэш., славац. plod, славен. plǫ̑d, серб.-харв. пло̑д, макед. плод, балг. плод, плодът, ст.-слав. плодъ, плодьнъ, пдодовитъ; непдоды ’бясплодная жанчына’. Прасл. *plodъ, роднасныя якому ст.-англ. bloed ’плод дрэва’, ’палявыя плады’, ’збожжа’, с.-нідэр. blāt ’пасаджагая палявая культура’, франк. *blād > франц. blé, праванс., каталон. blat ’збожжа’ (Махэк₂, 461–462); Бязлай (3, 60) у якасці найбліжэйшых адпаведнікаў падае кімр. llwdn ’хлопчык, дзіцёнак’, ст.-ірл. loth, брэтонск. loen, с.-брэтонск. loen ’жарабё’. Міклашыч (251), Мее (RS, 6, 132), Фасмер (3, 283–4), Персан (Beitr., 668) гавораць пра старажытную аснову лексемы на ‑ŭ *p(h)łodŭ звязаную чаргаваннем галосных з *pled‑men (гл. пле́мя). Ісачанка (Зб. Гаўранку, 1, 124) у аснове *pled‑ бачыць і.-е. *pelə‑ ’напаўняць’, Варбат (Диал. исслед. по рус. яз., 1977, 262) вылучае корань і.-е. *pel‑ са значэннем ’папаўняць’, ’нараджаць’. Сюды ж пло́жаць ’пладзіцца’ (Ян.), якое можна, відаць, супаставіць са славен. plȍha, plȅh, харв. кайк. plȅšina ’племя, род, парода’, адносна якіх Скок (2, 683) зыходзіць з *plodъ і plemę і выводзіць іх з *pled‑s‑. Бязлай (Этимология–1973, 187) прымае да ўвагі (у сувязі са славен. і харв. лексемамі) і зах.-слав.: славац. upľahnuc se ’нарадзіцца (пра жывёл)’, чэш. валаш. pléhnúť sa, pléhnit sa ’пладзіцца, расплоджвацца, разводзіцца’, в.-луж. plahować, н.-луж. plagowaś, zblagnuś, польск. pląć się, plęgnąć się, plagować ’выхоўваць, прыводзіць да парадку’, якія нібыта сведчаць аб першапачатковым *plęg‑. Варбот (Этимология–1978, 23–25) дапускае, што plęgti — другаснае, што яму папярэднічала plegli (як слав. sękti ў адносінах да літ. sèkti) ’цячы, напаўняць’. Семантыка гнязда *pel‑ вельмі блізкая да кола значэнняў plęgti ’пладзіцца, вырастаць’ і *plex‑/*plox‑ ’род, парода’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)