Пле́ха ’завязь у яблыку’ (свісл., Шатал.). Фармальна можа быць выведзена з плешка (гл.) — паводле падабенства да галоўкі цвіка. Куркіна (Диал. структура, 107) збліжае са славен. ’племя’, ’род, віjx© ploha ’род, племя’ і далей з чэш. дыял. plehnut so ’пладзіцца, размнажацца’, славац. upľahnuc se ’нараджацца (пра жывёл)’, польск. plęgnąć się ’выхоўваць, даводзіць да ладу’, роднасных з *plodъ, *plemą (Скок, 2, 683; Варбат, Этимология–1978, 23–25).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пле́х

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пле́х пле́хі
Р. пле́ха пле́хаў
Д. пле́ху пле́хам
В. пле́х пле́хі
Т. пле́хам пле́хамі
М. пле́ху пле́хах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пле́шка ж., разг. плех, род. пле́ха м., плеш, род. пле́ша м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плеши́на ж. лы́сіна, -ны ж., плех, род. пле́ха м., плеш, род. пле́ша м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плешь ж. лы́сіна, -ны ж., плех, род. пле́ха м., плеш, род. пле́ша м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пролы́сина ж., разг.

1. (плешина) лы́сіна, -ны ж.; пралы́сіна, -ны ж.; (плешь) плех, род. пле́ха м., плеш, род. пле́ша м.;

2. (прогалина) прага́ліна, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пля́ха1 ’вельмі мокрае надвор’е, слота’ (Клім.), плеха ’непагадзь’ (драг., Нар. словатв.). У выніку перастаноўкі зычных з хляпсц параўн. хляпа ’слата’ (чэрв., мядз., уздз., Сл. ПЗБ), сюды ж: кіраў. пляхі ’вельмі мокрая адзежына’ (Нар. сл.), відаць, пад уплывам пляхаг©ь ’шлёпаць, пляскаць’, гл. ппнх©.

Пля́ха2 ’бутэлька’ (слуц., Шн.), ’фляга, шкляны сасуд’ (Нас.); параўн. ст.-бел. пляша, хвляша, фляша (з 1538 г.), запазычаныя са ст.-польск. flasza, якое са ст.-ням. vlasche. Утварылася шляхам рэдэрывацыі: пляша > пляшка > пляха, як му́шкаму́ха.

Пля́ха3 ’вельмі вялікі баравік, які звычайна расце ў нізкім сырым месцы’, ’агульная назва старых грыбоў’ (уздз., Нар. словатв.). Параўн. польск. plecha ’цела грыба’, паводле Банькоўскага (2, 603), ужытае для перакладу лац. thalłus, што адпавядае ням. pilzkörper. Няясна. Магчыма, звязана з плехі ’лысіна, плех, плеш’, параўн. плешка ’галоўка цвіка’ (гл.), або вобразная назва на базе імітатыва гілях! параўн. пляхшпа ’хлюпка’ ў фразе: шыпшына цвіце ппяхата. аружапоўна (паст., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)