пла́ўны, -ая, -ае.

Роўны, без рэзкіх пераходаў.

Плаўная паходка.

П. танец.

Плаўна (прысл.) чытаць.

Плаўны зычны — у фанетыцы: назва зычных «л» і «р».

|| наз. пла́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пла́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пла́ўны пла́ўная пла́ўнае пла́ўныя
Р. пла́ўнага пла́ўнай
пла́ўнае
пла́ўнага пла́ўных
Д. пла́ўнаму пла́ўнай пла́ўнаму пла́ўным
В. пла́ўны (неадуш.)
пла́ўнага (адуш.)
пла́ўную пла́ўнае пла́ўныя (неадуш.)
пла́ўных (адуш.)
Т. пла́ўным пла́ўнай
пла́ўнаю
пла́ўным пла́ўнымі
М. пла́ўным пла́ўнай пла́ўным пла́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пла́ўны пла́вный;

~ныя зы́чныя — пла́вные согла́сные

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пла́ўны, ‑ая, ‑ае.

Роўны, без рэзкіх пераходаў (аб рухах, гуках і пад.). Шырокі і плаўны круг зрабіў самалёт над полем. Краўчанка. Саша плаўнаю хадою пайшла да дзвярэй. Пестрак. У вялікай рэстараннай зале іграў аркестр, а сюды даляталі толькі прыглушаныя, плаўныя гукі, якія танулі ў вясёлым гармідары. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пла́вный пла́ўны;

пла́вный согла́сный лингв. пла́ўны зы́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вальс, -а, мн. -ы, -аў, м.

Плаўны танец трохдольнага размеру, а таксама музыка ў рытме такога танца.

|| прым. ва́льсавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эласты́чны, -ая, -ае.

1. Гнуткі і пругкі, які мае ўласцівасць расцягвацца.

Э. бінт.

2. перан. Плаўны, пазбаўлены рэзкасці, мяккі.

Эластычныя рухі.

|| наз. эласты́чнасць, -і, ж. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пру́гкі, -ая, -ае.

1. Спружыністы, які прымае першапачатковую форму пасля сціскання або згінання.

П. мяч.

Пругкія мускулы.

2. Пра рухі: моцны і плаўны.

П. крок.

Пругкая паходка.

|| наз. пру́гкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насці́льны, -ая, -ае.

1. Плаўны, які ідзе амаль па прамой лініі (спец.).

Н. скачок.

2. Які ідзе паралельна паверхні зямлі на пэўнай вышыні (спец.).

Н. агонь.

Насцільная траекторыя палёту куль.

|| наз. насці́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вальс, ‑а, м.

1. Плаўны парны танец трохдольнага размеру. Пары кружацца ў вальсе.

2. Музычны твор трохдольнага размеру. Канцэртны вальс А. Глазунова.

[Фр. valse.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)