плаклі́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. плаклі́вы плаклі́вая плаклі́вае плаклі́выя
Р. плаклі́вага плаклі́вай
плаклі́вае
плаклі́вага плаклі́вых
Д. плаклі́ваму плаклі́вай плаклі́ваму плаклі́вым
В. плаклі́вы (неадуш.)
плаклі́вага (адуш.)
плаклі́вую плаклі́вае плаклі́выя (неадуш.)
плаклі́вых (адуш.)
Т. плаклі́вым плаклі́вай
плаклі́ваю
плаклі́вым плаклі́вымі
М. плаклі́вым плаклі́вай плаклі́вым плаклі́вых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Пла́каць, пла́каці, пла́катэ, пла́кыць, пла́кацца ’праліваць слёзы ад болю, гора і пад.’, ’завываць, скуголіць, жаліцца’ (ТСБМ, Яруш., Др.-Падб., Сл. ПЗБ, ТС; ашм., Стан.; міёр., Нар. лекс.), ’аплакваць’ (ашм., Стан.), ’галасіць па нябожчыку’ (Сцяшк. Сл.), ’пацець (пра шкло)’ (ветк., Мат. Гом.). Укр. пла́кати, рус. пла́кать, польск. płakać, płakać (kogoś) ’аплакваць’, палаб. plokăt, н.-луж. płakaś, в.-луж. płakać, чэш. plakati, славац. plakať, славен. plákati, серб.-харв. пла̏кати, макед. плаче, балг. пла́ча, ст.-слав. плакати сѧ ’аплакваць, плакаць’. Прасл. *plakati sę ’біць сябе ў грудзі ў знак раскайвання або смутку ці жалю’ < і.-е. *plāk‑/*plōk‑: літ. plàkti ’біць, сячы, лупцаваць, хвастаць’, plõkis ’удар палкай, розгай’, лат. placinât ’тачыць’, ’плюшчыць’, ’адбіваць’, ст.-грэч. πλήσσω ’таўчы’, ’біць’, дарычн. πλαγά ’ўдар’, лац. plango ’біць сябе ў грудзі, моцна наракаючы’, гоц. flokan, перфект faíflōkun ’аплаквалі’, ст.-в.-ням. fluohhôn ’праклінаць, ганіць’ (Фасмер, 3, 272; Махэк₂, 453; Бязлай, 3, 46; Банькоўскі, 2, 616). Сюды ж: плакам плачучы, плачо́м плакаць ’слёзна, плачучы, наракаючы са скаргай’, плаклі́вы ’плаксівы’, ’жаласны’ (Нас.; Жд. 3).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)