◎ *Піжа, ст.-бел. пижа ’правіянт, прадукты харчавання’ (XVII ст.) са ст.-польск. spiża ’ежа, харчы’ (1530 г.), якое з ням. Speise < с.-в.-ням. spisę, ст.-в.-ням. spisa < с.-лац. spensa, spės а ’харчы, якія выдаваліся ў войску’ < лац. ехpensa (ресипіа) ’выдаткі’ < expendere ’ўзважваць, выплачваць’ (Васэрцыер, 217).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Спіж ‘медзь, медзяны посуд’ (Нас., Ласт., Байк. і Некр., Гарэц.); сюды ж спіжо́вы ‘медны’ (Нас.): звинять званочкі спіжовыя (гарад., Рам. 8). З польск. spiż, śpiż, радзей śpiża ‘медзь, бронза для пасуды або званоў’, якое з с.-в.-ням. (glocken) spise ‘медзь (для званоў)’; гл. Карскі, Белорусы, 163; Кюнэ, Poln., 99. Ст.-бел. спижа, пижа, спижъ ‘прадукты харчавання’, ‘бронза’, гл. Булыка, Лекс. запазыч., 189; але ст.-бел. слова аб’яднала значэнні ст.-польск. śpiża ‘медзь’ і spiża ‘прадукты харчавання’ (гл. наступнае). Аб польскім слове гл. Борысь, 568.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)