пе́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак.

1. 3 сілай удараць, біць па чым-н. ці ў што-н.

П. нагой у дзверы.

П. кіем па спіне.

2. што. Выбіваць што-н. пранікам.

Жанчыны перылі бялізну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пе́рыць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пе́ру пе́рым
2-я ас. пе́рыш пе́рыце
3-я ас. пе́рыць пе́раць
Прошлы час
м. пе́рыў пе́рылі
ж. пе́рыла
н. пе́рыла
Загадны лад
2-я ас. пе́р пе́рце
Дзеепрыслоўе
цяп. час пе́рачы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пе́рыць несов.

1. бить;

п. кі́ем па спі́не — бить па́лкой по спине́;

2. (вальком бельё) колоти́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пе́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

1. З сілай удараць, біць па чым‑н. або ў што‑н. Перыць нагою ў дзверы. □ — Аддай молат Сцяпану. Ён ужо налаўчыўся, а то перыш у адно месца, як таўкачом у ступу. Чарнышэвіч. Ні з таго ні з сяго [конік] пачаў перыць пярэднім капытом па вадзе, толькі пырскі ляцелі на жывот, даставалі да маіх ног. Дамашэвіч. // каго. Вельмі моцна біць, лупцаваць каго‑н. Сваімі адносінамі бацька як бы даў патачку Анісі, і яна часта без дай прычыны перыла пасынка. Сабаленка. — А помніш, як цябе крывашыі Лявон палкаю перыў за яблыкі? — не вытрымаў Піліпка. Навуменка.

2. што. Абл. Выбіваць што‑н. пранікам. Потым на зэдліках перылі палатно — нізка над рэчкаю плыў ляскат. Стаялі жанчыны па калені ў вадзе, падаткнуўшы за пояс краі падолаў. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пе́рыць ’з сілай, моцна біць па чым-небудзь’, ’выбіваць, праць бялізну пранікам’ (ТСБМ, Мал., Бір., Некр., Янк. 1, Шат., Сцяшк. Сл., Касп., Сл. ПЗБ, Мат. Гом., ТС; ЛА, 3), пэріть ’сячы, біць’ (Нікан.), пэрыты ’біць, збіваць’ (Клім.), пе́рыць ’лупцаваць’ (стаўб., Жыв. сл.), ’ісці (пра вялікі дождж)’, ’лупцаваць дзіцё’, ’прагна есці’ (саліг., Нар. словатв.). Укр. пра́ти ’мыць’, ’біць, дубасіць’, рус. пра́ть ’ціснуць, перці’, ’гнесці, душыць’, польск. prać, чэш. práti, славац. prať, славен. práti ’таўчы, гнесці’, ’мыць’, серб.-харв. пра̏ти, макед. пере, балг. пера́, ц.-слав. пьрати ’таптаць нагамі’, ’умываць’. Прасл. *pьrati, *periti ’біць, удараць’, роднаснае літ. per̃ti ’лупіць, драць, сячы’, ’парыць каго-небудзь у лазні’, лат. pḕrt ’тс’ (Міклашыч, 239; Фасмер, 3, 240; Фрэнкель, 578; Бязлай, 3, 104; БЕР, 5, 167), гл. праць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апя́рыць ’пабіць’ (Янк. Мат., 94). Гл. перыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піры́цьперыць, біць цэпам’ (Скарбы), ’праць бялізну пранікам’ (шчуч., дзятл., ЛА, 3), гродз. траць (хусця) ’тс’ (тамсама). З іншай ступенню чаргавання галоснага асновы прасл. *perti, гл. перыць, параўн. лат. pireties ’тс’, літ. perti ’біць, сцябаць венікам у лазні’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валковы ’рабочы, які перыць бялізну’ (БРС). Да валёк, вал3.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валкаўніца ’прылада, якой пераць бялізну’ (ДАБМ, 825). Да валкаваць1перыць бялізну’ < валёк ’пранік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́рун ’пярун’ (чэрв., Нар. лекс.). Да пяру́н (гл.), націск, магчыма, пад уплывам пе́рыць ’біць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)