пе́ршасны, -ая, -ае (кніжн.).

Які з’яўляецца першай, зыходнай ступенню чаго-н., першапачатковы.

Першасная абмотка трансфарматара.

Першаснае значэне слова.

|| наз. пе́ршаснасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пе́ршасны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пе́ршасны пе́ршасная пе́ршаснае пе́ршасныя
Р. пе́ршаснага пе́ршаснай
пе́ршаснае
пе́ршаснага пе́ршасных
Д. пе́ршаснаму пе́ршаснай пе́ршаснаму пе́ршасным
В. пе́ршасны (неадуш.)
пе́ршаснага (адуш.)
пе́ршасную пе́ршаснае пе́ршасныя (неадуш.)
пе́ршасных (адуш.)
Т. пе́ршасным пе́ршаснай
пе́ршаснаю
пе́ршасным пе́ршаснымі
М. пе́ршасным пе́ршаснай пе́ршасным пе́ршасных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пе́ршасны в разн. знач. перви́чный;

~ная абмо́тка трансфарма́тараэл. перви́чная обмо́тка трансформа́тора;

~ныя спірты́хим. перви́чные спирты́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пе́ршасны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн.

1. Які з’яўляецца першай, зыходнай ступенню чаго‑н.; першапачатковы. Матэрыя — першасная, свядомасць — другасная. Першасная абмотка трансфарматара. Першаснае значэнне слова. □ Будынак.. царквы неаднаразова перабудоўваўся і рамантаваўся, і даследчыку прыйшлося карпатліва ўстанаўліваць першасны варыянт яго. Ліс. // у знач. наз. пе́ршаснае, ‑ага, н. Першааснова, сутнасць чаго‑н. Ды той «халодны» разлік амаль ніколі не забіваў «цеплыні» пачуццёвага — першаснага ў паэзіі. Лойка.

2. Які ўзнікае, утвараецца на першай, пачатковай стадыі чаго‑н. Першасныя крышталічныя пароды. Першасныя солі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́нсар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Першасны вымяральны пераўтваральнік, датчык.

2. Адчувальны элемент.

|| прым. се́нсарны, -ая, -ае.

С. пераключальнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прота... (а таксама прата...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае:

1) першасны, першапачатковы, напр.: протагісторыя, протанеаліт;

2) старшынство ў царкоўным чыне, напр.: протадыякан, протаіерэй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цэменты́т, ‑у, М ‑тыце, м.

Спец. Хімічнае злучэнне жалеза з вугляродам. Цэментыт першасны. Цэментыт другасны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перша...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: «першы», «першасны», напрыклад: першакурснік, першааснова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прота..., (а таксама прата...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню: 1) словам: «першапачатковы», «першасны», напрыклад: протагісторыя, протанеаліт, прататып; 2) словам: «вышэйшы», «старэйшы», «галоўны», напрыклад: протадыякан, протаіерэй, пратапоп.

[Грэч. prōtos — першы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пярвёснікі ’падснежнікі’ (паст., Сл. ПЗБ). З польск. pierwiosnek ’першацвет, прымула’, адкуль і чэш. prvosenka (< *ръп?о‑ vesnbka, Махэк₂, 488), параўн. первы і вясна (гл.); аднак збліжэнне з *vesna можа быць другаснае, параўн. польск. pierwiosnek ’чалавек-навічок’, ’пачатак’, ’першацвет’, якое ўзыходзіць да *pervest(h)nьjьпершасны’. Параўн. первістка ’першацёлка’ (гл.) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)