пе́рлы, ед. перл м.

1. пе́рлы;

2. перен., ирон. пе́рлы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пе́рлы, ‑аў; адз. перл, ‑а, м.

1. Тое, што і жэмчуг. Там зліткі золата былі, І перлы, і каралы. Танк. Былі прадэманстраваны розныя тканіны: цяжкія парчовыя з шоўкавых, залатых і срэбных нітак, упрыгожаныя перламі і самацветамі. «ЛіМ». // перан.; чаго або якія. Каплі дажджу, расы і пад., якія блішчаць, пераліваюцца, як жэмчуг. Малады бярэзнік, які густа парос ля самай шашы, блішчаў тысячамі перлаў-расінак, што віселі і пераліваліся на лісцях. Сіўцоў. Ты чуйна слухаеш, прынік, Як звоняць перлы вадзяныя. Танк.

2. перан.; чаго. Пра што‑н. самае выдатнае, цудоўнае па сваіх якасцях. «Грубае жыццё» сапраўды пераплаўлялася ў грудзях паэта ў перлы паэзіі. Лойка. Вунь, злева, перл готыкі, збудаваны ў шаснаццатым стагоддзі касцёл Святой Ганны. Арабей. // Іран. Пра што‑н. бязглуздае, недарэчнае і пад. Тувім прыводзіць узор прадукцыі аднаго з .. [графаманаў]: Калі цябе ўбачыў, як кроіла сала, Маё сэрца зразу, як пёс у ваду, ўпала.. Нічым не горшыя перлы можна набраць з часопісаў, нават з некаторых кніг і ў нас. Лужанін.

•••

Рассыпа́ць перлы гл. рассыпаць.

[Фр. Perle.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перл, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Тое, што і жэмчуг (уст.).

2. перан., чаго. Пра што-н. выдатнае, цудоўнае (высок., іран.).

Перлы паэзіі.

Перлы дасціпнасці.

3. Пра што-н. бязглуздае, недарэчнае і пад. (разм., іран.).

Не выступленне, а адны перлы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пе́рл

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пе́рл пе́рлы
Р. пе́рла пе́рлаў
Д. пе́рлу пе́рлам
В. пе́рл пе́рлы
Т. пе́рлам пе́рламі
М. пе́рле пе́рлах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

перл,

гл. перлы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перл, пе́рлы, пэрлы ’жэмчуг’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Нас.), ст.-бел. перло, перла, пэрла ’тс’ (1398 г.) са ст.-польск. perła, якое са ст.-в.-ням. përle (Булыка, Лекс. запазыч., 141), дакладней з bërla, përala ’тс’, якія з вульгарнай латыні pirula < pernula ’маленькая груша’ < лац. perna ’груша’, ’у форме грушы’, італ. венецыянск. peroli, веранезск. piroli ’завушніца ў форме грушы’ (Фасмер, 3, 242; Васэрцыер, 170; Бязлай 3, 26).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

би́сер м. бі́сер, -ру м.; па́церкі, -рак, ед. па́церка, -кі ж.;

мета́ть би́сер перед сви́ньями сы́паць бі́сер (пе́рлы) перад сві́ннямі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узнагаро́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Плата, дар за якія‑н. заслугі і пад. [Кастусь чытае:] «За галаву атамана вызначаецца ўзнагарода — 15 тысяч марак польскіх». Крапіва. Хлопцы не спяшаліся выходзіць, яны азіраліся па баках, нібы чакаючы ўзнагароды за сваю знаходку. Кавалёў. — Ну, Тром-сын, — кажа цар, — цяпер прасі ў мяне якой хочаш узнагароды. Якімовіч. Першы дзень мая прынёс яе [радасць], нібы ўзнагароду за ўсе неспакойныя турботныя ночы і дні. Мележ.

2. Ганаровы знак, ордэн, медаль і пад., якімі адзначаюцца чые‑н. заслугі. Высокая ўрадавая ўзнагарода. □ Як дачка свайго народа, Многа маючы заслуг, І яна [Кацярына] ўзнагароду прыняла з гарачых рук. Броўка. Я, заўважыўшы .. тры калодачкі ўзнагарод на ягоных грудзях, захацеў абняць хлопца яшчэ раз. Брыль. // перан. Падзяка, аддзяка, адплата. [Пан Ружыцкі:] — Перлы вашых тонкіх слоў — лепшая ўзнагарода для мяне. Бажко.

3. Разм. Тое, што і узнагароджанне (у 1 знач.). На тым жа вечары быў зачытаны ўказ аб узнагародзе жанчын. Дуброўскі.

•••

Знакі ўзнагароды гл. знак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассы́паць, ‑сы́плю, ‑сы́плеш, ‑сы́пле; зак., што.

1. Высылаць, рассеяць па паверхні (што‑н. сыпкае, дробнае). Рассыпаць пацеркі. □ Вярнуўся мужык у хату. Глядзіць, аж тут замест яго рабая свіння гаспадарыць: рассыпала муку, з’ела рошчыну і сагнала квактуху з рэшата. Якімовіч. // Даць магчымасць (валасам) свабодна легчы, упасці. Стася якраз скончыла пераабувацца, устрасянула галавой, рассыпала цёмна-русыя валасы, склала далоні ў прыгаршчы, правяла па валасах ад ілба да патыліцы з аднаго боку галавы, потым — з другога. Карпюк. // Раскідаць па якой‑н. паверхні, насыпаць на што‑н. з пэўнай мэтай. Калі б раскапаць Гімалаі і рассыпаць па ўсёй зямлі, то атрымаўся б суцэльны пласт таўшчынёй каля 20 метраў. Матрунёнак. Усё пры сяўбе падначалена строгаму, дакладнаму рытму.. Нават адчуваеш вагу зерняў, якія трымаеш у жмені і павінен раўнамерна рассыпаць за ўзмах. Навуменка. // перан. Размясціць уроскідку на якой‑н. прасторы. Пасёлак Медзякова шырока рассыпаў па стэпе свае малюсенькія, як белыя гарошынкі, саманныя домікі. Хведаровіч.

2. Насыпаючы, раздзяліць, размеркаваць што‑н. сыпкае. Рассыпаць цукар па шклянках. Рассыпаць мяшок мукі на тры часткі.

3. Абазвацца частымі перарывістымі гукамі. На мяне пазіраюць Маўкліва цымбалы, якія Не паспелі рассыпаць Напевы свае трапяткія. Макаль. А воддаль на лазе і ліпах Чачотку салавей рассыпаў. Астрэйка.

рассыпа́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да рассы́паць.

•••

Рассыпаць перлы — вельмі расхвальваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мета́тьI несов.

1. (бросать) кі́даць;

мета́ть бо́мбы воен. кі́даць бо́мбы;

мета́ть жре́бий кі́даць жэ́рабя;

мета́ть стог кі́даць стог;

2. (производить потомство — о животных) прыво́дзіць; (выделять икру — о рыбах) нерастава́ць; кла́сці (адкла́дваць) ікру́;

свинья́ ме́чет до двена́дцати порося́т свіння́ прыво́дзіць да двана́ццаці парася́т;

3. карт. банкава́ць;

мета́ть гро́мы и мо́лнии сы́паць гро́мы і мала́нкі, сы́паць перуны́;

рвать и мета́ть так разысці́ся (развар’ява́цца);

мета́ть би́сер пе́ред сви́ньями сы́паць бі́сер (пе́рлы) пе́рад сві́ннямі;

что есть в печи́, всё на стол мечи́ погов. што ха́та ма́е, хай усі́м прыма́е.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)