Перашчу́к ’дождж з перапынкамі’ (нараўл., ЛА, 2), перашчука́ць, перэшчука́ць ’сціхаць, пераставаць’ (Нас., Растарг., Нар. Гом. — Сачанка), перашчу́кнуць, пірашчу́кнуць ’перастаць’ (брагін., З нар. сл.; чач., Жыв. НС), рус. бранск. перещу́кать, перещу́кнуть ’перастаць (аб дажджы)’. Да пера- (гл.) і шчука́ць, шчу́кнуць перастаць, пераставаць’ (гл.), якое ўзыходзіць да літ. ščiūti ’сціхаць, пераставаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)