пераце́рці, ператру́, ператрэ́ш, ператрэ́; ператро́м, ператраце́, ператру́ць; -цёр, -це́рла; ператры́; -цёрты; зак., што.

1. Трэннем раздзяліць на часткі.

Кола перацерла вяроўку.

2. Тручы, ператварыць у іншы від, стан.

П. тытунь на парашок.

3. Выцерці ўсё, многае.

П. пасуду.

|| незак. пераціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераце́рці

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ператру́ ператро́м
2-я ас. ператрэ́ш ператраце́
3-я ас. ператрэ́ ператру́ць
Прошлы час
м. перацё́р пераце́рлі
ж. пераце́рла
н. -
Загадны лад
2-я ас. ператры́ ператры́це
Дзеепрыслоўе
прош. час перацё́ршы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пераце́рці сов.

1. в разн. знач. перетере́ть;

п. вяро́ўку — перетере́ть верёвку;

п. по́суд — перетере́ть посу́ду;

п. тыту́нь — перетере́ть таба́к;

2. (лён, коноплю) перемя́ть;

3. истере́ть;

п. на парашо́к — истереть в порошо́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераце́рці, ператру, ператрэш, ператрэ; ператром, ператраце; пр. перацёр, ‑церла; заг. ператры; зак., што.

1. Разарваць, раздзяліць на часткі трэннем. Кола перацерла вяроўку. □ Калі добрая рыбіна возьмецца і ў час яе не выхапіць, яна можа лёску аб край палонкі перацерці. Савіцкі.

2. Тручы, мнучы, здрабніць, ператварыць у парашок, мяккую масу і пад. Перацерці тытунь. □ Замест ложкаў ці нараў у бараку ўздоўж сцяны была паслана салома. Яе збілі, перацерлі на мякіну. Якімовіч. Машыны перацерлі на грэблі сухі ў грудках торф на муку. Пташнікаў.

3. Расцерці, здрабніць што‑н. недастаткова перацёртае яшчэ раз, нанава.

4. Тручы, ачысціць ад кастрыцы ўсё, многае (пра лён, каноплі і пад.). Перацерці лён.

5. Выцерці, зрабіць чыстым або сухім усё, многае. Перацерці ўвесь посуд. □ Бабуля папрасіла суседку, і тая памыла падлогу. «А перацерці ўсё, — думае бабуля, — унучак паможа». Юрэвіч.

6. Выцерці, працерці што‑н. яшчэ раз, нанава. Перацерці талеркі сушэйшым ручніком.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераціра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перацерці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перацёрты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перацерці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераціра́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераціраць — перацерці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перетере́ть сов.

1. (трением) пераце́рці, мног. папераціра́ць;

перетере́ть верёвку пераце́рці вяро́ўку;

2. (растереть) сце́рці, паце́рці, расце́рці, мног. парасціра́ць;

перетере́ть таба́к сце́рці (паце́рці, расце́рці) тыту́нь;

3. (вытереть — обо всём, многом) пераце́рці, выце́рці, павыціра́ць;

перетере́ть посу́ду пераце́рці (выце́рці, павыціра́ць) по́суд;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папераціра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Перацерці ўсё, многае. Папераціраць вяроўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перашму́ляць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

Разм. Тое, што і перацерці (у 1 знач.). Перашмуляць вяроўку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)