перасяле́нка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. перасяле́нка перасяле́нкі
Р. перасяле́нкі перасяле́нак
Д. перасяле́нцы перасяле́нкам
В. перасяле́нку перасяле́нак
Т. перасяле́нкай
перасяле́нкаю
перасяле́нкамі
М. перасяле́нцы перасяле́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аббудава́цца, -ду́юся, -ду́ешся, -ду́ецца; -ду́йся; зак. (разм.).

Пабудаваць сабе жыллё і ўсе неабходныя гаспадарчыя будынкі; забудавацца.

Перасяленцы ўжо аббудаваліся.

|| незак. аббудо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перемещённый пераме́шчаны;

перемещённые ли́ца прымусо́выя перасяле́нцы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перасяле́нец

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. перасяле́нец перасяле́нцы
Р. перасяле́нца перасяле́нцаў
Д. перасяле́нцу перасяле́нцам
В. перасяле́нца перасяле́нцаў
Т. перасяле́нцам перасяле́нцамі
М. перасяле́нцу перасяле́нцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аднавяско́вец, ‑коўца, м.

Жыхар або ўраджэнец вёскі ў дачыненні да кагосьці іншага з гэтай вёскі. Перасяленцы пазнаюць сваіх былых аднавяскоўцаў і з мужчынамі, якія выходзяць на вуліцу, вітаюцца. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́брыдзь ’валацуга’ (Бяльк.), ’чужыя людзі, непрыемныя для мясцовых жыхароў перасяленцы’ (бялын., Нар. сл.), укр. на́брід ’навалач’. Ад набрысці́. Гл. брысці́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

размно́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

1. Павялічыцца ў колькасці, ліку.

2. Распладзіцца, развесціся (пра жывёльныя і раслінныя арганізмы). За адзінаццаць год усурыйскія яноты размножыліся і разбрыліся далёка ад таго месца .., дзе былі выпушчаны першыя далёкаўсходнія перасяленцы. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́валач ’зброд’ (БРС), ’дрэнны, шкодны чужы чалавек’ (Сцяшк.), ’чужыя людзі, перасяленцы’ (стаўбц., З нар. сл.). Укр. на́волоч ’зброд’. Хутчэй за ўсё шляхам адваротнай дэрывацыі ад навалачы́цца ’напрыходзіць, назбірацца’, што ў сваю чаргу ад валачы́цца ’цягацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перасяле́нец, ‑нца, м.

Той, хто перасяляецца, перасяліўся на новае месца. На нашы позіркі ён усміхнуўся І адказаў: — Я магілёўскі родам. Перасяленец. Сёлета вясною Было паўвека роўна, як адтуль... Гілевіч. / Пра расліны, жывёл, птушак і пад. Вясной дрэўца пусціла першыя зялёныя пятачкі глянцавітага лісця, і ўзрадаваўся Мітрафан: перасяленец прыняўся. Ракітны. За адзінаццаць год усурыйскія яноты размножыліся і разбрыліся далёка ад таго месца ў Парыцкім раёне, дзе былі выпушчаны першыя далёкаўсходнія перасяленцы. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лапы́р ’драўляная міска, кубак’ (томск.перасяленцы з Дрысенскага пав. — Ахоліна, Вопр. рус. яз. и его гов., 4), лапарка ’лыжка’ (Касп.), смал. лапырь ’вялікая луста хлеба’, варон. ’драўляны сасуд з ручкай для збожжа’, пск. ла‑ пьірочка ’кубачак, місачка’, докш. лапырка ў выразе: «шапка- лапырка, пасярод дзірка» (КЭС). Відавочна, балтызм, роднасны з літ. läpas ’ліст’ — пазней семантычны перанос на прадметы круглай формы. Магчыма, у гэтай назве крыецца старажытная форма прымітыўнага карца, які рабілі з бяросты ці з вялікага ліста расліны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)