перасле́даваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. перасле́дую перасле́дуем
2-я ас. перасле́дуеш перасле́дуеце
3-я ас. перасле́дуе перасле́дуюць
Прошлы час
м. перасле́даваў перасле́давалі
ж. перасле́давала
н. перасле́давала
Загадны лад
2-я ас. перасле́дуй перасле́дуйце
Дзеепрыслоўе
цяп. час перасле́дуючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Ту́па ‘ марудна, павольна (пра рост)’ (шчуч., свісл., Сл. ПЗБ), ту́по ‘вельмі павольна (пра хадзьбу)’ (Клім.). Параўн. славац. tupo ‘абыякава’, ‘тужліва, сумна’, ‘нудна’. Паводле Махэка₂ (661), апошняе ўзыходзіць да прасл. *tǫpiti, самастойнага дзеяслова, не звязанага з прыметнікам *tǫpъ ‘тупы’, параўн. чэш. tupit ‘пазбавіць хуткасці’, польск. tępić ‘знішчаць, вынішчаць’; раней — ‘прыніжаць, дыскрэдытаваць’, што знаходзіць адпаведнікі ў тупі́ті ‘тупіць, вынішчаць’ (Вруб.), ст.-бел. тупети ‘слабець’, тупитися ‘тс’ (ГСБМ, дзе звязваецца з тупый ‘тупы’). Борысь (631) значэнне ‘нішчыць, пераследаваць’ выводзіць з больш ранняга ‘пазбаўляць вастрыні, рабіць тупым (напрыклад, рэжучыя прылады)’. Кралік (634) дзеяслоў «з духоўнай сферы» славац. tupiť ‘прыгнятаць, зневажаць’ выводзіць з ‘наступаць, прыціскаць’, адкуль otupný ‘аднастайны, нудны’. Сюды ж, відаць, тупава́ты (пра гліну) ‘гліна нязначнай вязкасці’ (Нар. словатв.), ‘глухаваты’: тупава́ты на ву́шы (луцэ., Сл. ПЗБ), тупова́ты ‘разумова абмежаваны, някемлівы’ (ТС), дзе прысутнічае сема ‘слабы, непаўнавартасны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сціга́ць ’шпарка ісці шырокімі крокамі, сігаць’ (Адм.), сціґаць ’даганяць’ (Чуд.), сцігава́ць ’цікаваць; пільнаваць’ (лаг., Сл. ПЗБ), сцігану́ць ’шпарка пайсці, сігануць’ (Адм.). Укр. сти́гнути ’даспяваць (аб раслінах); хутка ісці’, рус. достига́ть, настига́ть, стараж.-рус. достигнути, достизати, польск. ścigać ’гнаць; дапільноўваць’, stignąć ’дагнаць, дасягнуць’, чэш. stíhatпераследаваць, гнаць; сачыць’, stíhnouti ’дагнаць; нагнаць’, славац. stihať ’тс’, серб.-харв. сти̏зати ’даганяць, дасягаць’, сти̏гнути ’дагнаць, дасягнуць’, славен. stígniti ’дагнаць, нагнаць’, балг. сти́гам ’дасягаць, даганяць’, сти́гна ’дасягнуць, дагнаць’, макед. стигну́ва ’даганяць, дасягаць’, сти́гме ’дагнаць, дасягнуць’, ст.-слав. постигнѫти. Прасл. *stigti, *stignǫti роднаснае літ. steĩgti ’закладаць’, лат. steigt ’спяшацца’, гоц. steigen ’ступаць’, ням. steigen ’узвышацца; расці’, ст.-інд. stighnóti ’падымаецца’, грэч. στοτχος ’рад’; усе да і.-е. *steig‑ ’крочыць, ступаць, уздымацца’; гл. Траўтман, 285–286; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1059; Міклашыч, 323; Фасмер, 3, 760 з іншай літ-рай; Махэк₂, 577; Бязлай, 3, 327; Борысь, 613; ЕСУМ, 5, 414.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пресле́довать несов.

1. прасле́даваць, перасле́даваць; (гнаться) гна́цца (за кім); (гнать, подвергать гонениям) гнаць; (притеснять) прыгнята́ць, уціска́ць;

пресле́довать врага́ по пята́м прасле́даваць (перасле́даваць, гнаць) во́рага па пята́х;

реа́кция пресле́довала передовы́х де́ятелей нау́ки и культу́ры рэа́кцыя прасле́давала (перасле́давала, прыгнята́ла, уціска́ла) перадавы́х дзе́ячаў наву́кі і культу́ры;

2. перен. не дава́ць спако́ю (каму, чаму); (угнетать) гнясці́; (мучить) му́чыць; (докучать) дакуча́ць, надакуча́ць; назаля́ць (каму, чаму); (донимать) дайма́ць (каго, што), дапяка́ць (каму, чаму);

мысль о мое́й оши́бке пресле́дует меня́ ду́мка аб маёй памы́лцы не дае́ мне спако́ю (му́чыць мяне́, гняце́ мяне́);

3. (стремиться к чему-л.) мець на ўва́зе (што); (стремиться к чему) імкну́цца да чаго́; (добиваться) дабіва́цца; дамага́цца (чаго); (заботиться о чём-л.) клапаці́цца (пра што), дбаць (пра што);

пресле́довать свои́ интере́сы клапаці́цца (дбаць) пра свае́ інтарэ́сы;

пресле́довать цель мець на мэ́це, ста́віць сабе́ мэ́тай;

пресле́довать коры́стные це́ли мець (ста́віць) кары́слівыя мэ́ты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тра́піць1 ’паразіць цэль, пацэліць, метка кінуўшы, стрэліўшы’ (ТСБМ, Бяльк., Байк. і Некр., Мядзв., Чуд., Сл. ПЗБ), ’знайсці, напаткаць, сустрэцца’ (Нас., Мат. Гом., Федар. 4, Янк. 2, ПСл; Сержп. Прымхі, Байк. і Некр., ТС), ’скеміць’ (Мат. Гом.), ’адгадаць, здагадацца, трапна, дарэчы сказаць што-небудзь’ (ТСБМ, Янк. 2), ’папасці, надарыцца’ (ТСБМ), ’увайсці, пранікнуць’, ’уладкавацца на работу, вучобу’, ’апынуцца’, ’знянацку наступіць, уступіць, зачапіць’ (там жа), ’паспець у час’ (Др.-Падб.), ’паспець, управіцца’ (ТС), ’магчы’ (бярэз., Сл. ПЗБ), ’папасці ў час, куды трэба’ (Нас., Касп., Янк. 2, Растарг.), трафі́ць ’знайсці’ (смарг., Сл. ПЗБ), ’папасці; адгадаць’ (Шпіл.), ’змагчы’ (в.-дзв., там жа); тра́піцца ’сустрэцца, напаткацца’ (ТС), ’выпадкова сустракацца’, ’пападаць, здарацца’ (Нас., Бяльк., Шат., Касп.), ’надарыцца’ (Бяльк., Касп.), ’знайсціся’ (люб., Ск. нар. мовы), трапля́ць ’нацэльваць’ (Ласт., Байк. і Некр., Нас., Шат.), трафля́ць ’тс’, трапля́цца ’пападацца, сустракацца’ (ТС, Растарг.; петрык., Яшк. Мясц.), трафля́цца ’удавацца ў каго-небудзь’ (Нас.), траф! — перадае цэлю ўдар (там жа), тра́фны ’цэлю’ (Гарэц.), тра́пны ’тс’ (Ласт.), ’надзейны’ (Нас.), ’жвавы, спрытны’ (навагр., Сл. ПЗБ), тра́пна ’ўдала, метка’ (Байк. і Некр.), траплі́вы ’які лоўка трапляе ў цэль’, тра́пля ’выпадак, нечаканасць’ (Нас.). Ст.-бел. трафити, трапити ’трапіць, сустрэць’ (1516 г.) запазычаны са ст.-польск. trefić, trafić ’трапіць’ (Булыка, Запазыч., 324; Булыка, Лекс. запазыч., 189), ’патрапіць, здолець, адгадаць, рашаць’, ’дагаджаць’, ’удацца ў каго-небудзь падабенствам’, сучаснае польск. trafić ’пацэліць’, ’знайсці’, ’трапіць, куды належыць’, ’наткнуцца на каго-небудзь’, ’сустрэць’, ’перадаць падабенства’, што з с.-в.-ням. treffen, с.-ням. усх. traffen ’дасягнуць, трапіць, спаткаць’, ням. treffen ’трапіць’, ’ударыць, паразіць’ (Борысь, 639; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 395).

Тра́піць2, ст.-бел. трапити ’прыгнятаць, няволіць, мучыць’ (Гарб.), трапити, трафити, трахвиты ’засмучаць’ (1516 г., Ст.-бел. лексікон; КГС). Запазычана са ст.-польск. trapić ’мучыць, прыгнятаць’, сучаснае польск. trapić ’рабіць непрыемнасць, турбаваць’, што да прасл. *torpiti ’мучыць, прыгнятаць’, суадноснага з прасл. *tьrpěti ’цярпець’ (Фасмер, 4, 86; Борысь, 640; Бязлай, 4, 213), паводле Варбат (Этимология–1966, 104), каўзатыва ад *třepati ’драць, трапаць’. Гл. таксама трапёны.

Трапі́цьпераследаваць, гнацца па слядах’ (Ласт.), ’асочваць’ (хойн., Мат. Гом.). Да трап1 ’дарога, сцежка’, г. зн. ’ісці па следу’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тачы́ць1 ’вастрыць, завострываць’, ’вырабляць што-небудзь на такарным станку’, ’дзіравіць, пашкоджваць (пра насякомых, грызуноў; пра дзеянне вады, ветру)’; ’неадступна мучыць, пазбаўляць сіл (пра хваробу, думкі, пачуцці і пад.)’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ’вастрыць’, ’рыць; грызці’ (Сл. ПЗБ), ’вастрыць’ (Бяльк.; ашм., Стан.; Сержп. Прык.), ’дзіравіць, прагрызаць’ (Нас.), ’наточваць’ (Ласт.), точы́ць ’грызці, рыць; усоўваць’ (ТС), точы́ть ’вастрыць’ (Вруб.); сюды ж тачы́цца ’лезці, рабіць хады’ (Федар. 4), точы́цца ’лезці, чапляцца’ (ТС). Укр. точи́ти ’вастрыць; апрацоўваць’, ’грызці, праядаць’; ’пазбаўляць сіл, здароўя’, рус. точи́тъ ’вастрыць; грызці’, стараж.-рус. точити ’праядаць’, польск. toczyć ’вастрыць’, в.-луж. točić ’вастрыць; грызці’, н.-луж. tocyś ’тс’, чэш. točit ’вастрыць, выточваць’, славац. točiť ’тс’, серб.-харв. то̀чити ’вастрыць; грызці’, балг. то́ча ’вастрыць’, макед. точи ’тс’. З прасл. *točiti ’вастрыць, абточваць’, якое звязана з *točiti ’гнаць, прымушаць бегчы’ > ’абточваць, паварочваючы’. З падобным развіццём семантыкі літ. tekė́ti ’бегчы’ і ’вастрыць’ (Брукнер, бі). Славянскія словы збліжалі з арм. tʼekʼem ’кручу, пляту, намотваю’, лац. texere ’ткаць, плесці’ (ЕСУМ, 5, бі 1; Фасмер, 4, 90; Брукнер, 573; Голуб-Ліер, 478; Махэк₂, 637–638).

Тачы́ць2 ’наліваць’ (Сл. ПЗБ), ’ліць, цадзіць’ (Нас., Байк. і Некр.), ст.-бел. точити ’выдзяляць, раздаваць’, ’рассыпаць’, войну точити ’ваяваць’ (Ст.-бел. лексікон), сюды ж тачы́ць вайну́ ’сварыцца, вадзіцца’ (Сл. ПЗБ), тачы́цца ’ліцца, вылівацца’ (Байк. і Некр.), ’ліцца; сыпацца патрохі’ (Нас., Стан.), ’працякаць’ (Ян.), ’паўзці, імкліва пранікаць’: мухі ў хату точуцца (в.-дзв., Сл. ПЗБ), вада точыцца (ашм., Сл. ПЗБ), ’рухацца, перамяшчацца’: рак точыцца назат (гродз., Сл. ПЗБ), точы́цца ’сачыцца’ (ТС). Укр. точи́ти ’ліць, выпускаць (вадкасць), цадзіць’, точи́тися ’цячы, выцякаць’, рус. точи́ть ’выпускаць (вадкасць)’, стараж.-рус. точи́ти ’выдзяляць вільгаць; праліваць’, польск. toczyć ’разліваць’, чэш. točiti ’ліць, цадзіць’, славац. točiť ’цадзіць, наліваць’, славен. točiti ’ліць’, серб.-харв. то̀чити ’наліваць, ліць; цячы, ліцца’, балг. точа ’цадзіць, наліваць, разліваць’, макед. точи ’тс’, ст.-слав. точити ’выпускаць (вадкасць); гнаць, пераследаваць’. З прасл. *točiti ’пускаць, бегчы, цячы; гнаць’, каўзатыва ад *tekti ’цячы’ (ЕСУМ, 5, 610; Чарных, 2, 254; Фасмер, 4, 90; Брукнер, 573; Голуб-Ліер, 478; Махэк₂, 637–638). Паводле Борыся (637), аднаго паходжання з папярэднім словам (гл.), пры гэтым прасл. *točiti мела агульнае значэнне ’рабіць так, каб нешта цякло, плыло’, ’перамяшчаць нешта, надаючы яму вярчэнне’, ’апрацоўваць прадмет, верцячы яго’. Параўн. і тачаць, гл.

Тачы́ць3 ’падаўжаць, сточваць адно з адным’ (калінк., Сл. ПЗБ), точы́ць ’тс’ (ТС). Гл. папярэдняе слова; у аснове значэнне ’круціць, віць’.

Тачы́ць4 ’расціраць, церці’: тачылі ягады на машынку (рагач., Сл. ПЗБ). Гл. тачы́ць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

поря́док в разн. знач. пара́дак, -дку м.;

приводи́ть в поря́док прыво́дзіць у пара́дак (да пара́дку);

соблюда́ть поря́док прытры́млівацца (трыма́цца) пара́дку;

следи́ть за поря́дком сачы́ць (назіра́ць) за пара́дкам;

алфави́тный поря́док алфаві́тны пара́дак;

по поря́дку па пара́дку;

зако́нным поря́дком зако́нным пара́дкам;

пресле́довать суде́бным поря́дком перасле́даваць судо́вым пара́дкам;

организо́ванным поря́дком арганізава́ным пара́дкам;

поря́док голосова́ния пара́дак галасава́ння;

поря́док рабо́ты пара́дак рабо́ты;

соображе́ния такти́ческого поря́дка меркава́нні такты́чнага пара́дку;

наводи́ть поря́док наво́дзіць пара́дак;

боево́й поря́док воен. баявы́ пара́дак;

похо́дный поря́док воен. пахо́дны пара́дак;

ста́рые поря́дки стары́я пара́дкі;

одного́ поря́дка аднаго́ пара́дку;

призыва́ть к поря́дку закліка́ць да пара́дку;

в поря́дке у пара́дку;

в администрати́вном поря́дке у адміністрацы́йным пара́дку;

вы́ше на два поря́дка вышэ́й (вышэ́йшы) на два пара́дкі;

в поря́дке веще́й звыча́йная рэч;

для поря́дка для пара́дку;

поря́док дня пара́дак дня;

всё в поря́дке усё ў пара́дку;

в пожа́рном поря́дке у пажа́рным пара́дку;

для поря́дка (поря́дку) для пара́дку;

привести́ к поря́дку прыве́сці да пара́дку;

призва́ть к поря́дку прызва́ць да пара́дку;

свои́м поря́дком сваі́м пара́дкам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)