перапрацо́ўваць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. перапрацо́ўваю перапрацо́ўваем
2-я ас. перапрацо́ўваеш перапрацо́ўваеце
3-я ас. перапрацо́ўвае перапрацо́ўваюць
Прошлы час
м. перапрацо́ўваў перапрацо́ўвалі
ж. перапрацо́ўвала
н. перапрацо́ўвала
Загадны лад
2-я ас. перапрацо́ўвай перапрацо́ўвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час перапрацо́ўваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перапрацо́ўваць несов., в разн. знач. перераба́тывать; см. перапрацава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перапрацо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перапрацаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапрацава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; зак.

1. што. Ператварыць у што-н. у працэсе апрацоўкі.

П. зялёную масу на корм.

2. што. Перарабіць, зрабіць па-новаму, інакш.

П. рукапіс.

3. без дап. Папрацаваць даўжэй, чым было вызначана.

П. тры гадзіны.

|| незак. перапрацо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перапрацо́ўванне, -я, н. і перапрацо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. перапрацо́вачны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перераба́тывать несов.

1. (в какой-л. продукт) перапрацо́ўваць;

перераба́тывать хло́пок в пря́жу перапрацо́ўваць баво́ўну ў пра́жу;

2. (об органах пищеварения) ператраўля́ць, ператра́ўліваць;

перераба́тывать пи́щу ператраўля́ць (ператра́ўліваць) страву;

3. (исправлять, изменять) перапрацо́ўваць, перарабля́ць;

перерабатывать статью перапрацо́ўваць (перарабля́ць) арты́кул;

4. (сверх нормы) перапрацо́ўваць, перарабля́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перапрацо́ўвацца несов., возвр., страд. перераба́тываться; см. перапрацава́цца, перапрацо́ўваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перапрацо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перапрацавацца.

2. Зал. да перапрацоўваць (гл. перапрацаваць у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапрацо́ўка, ‑і, ДМ ‑цоўцы; Р мн. ‑цовак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. перапрацоўваць — перапрацаваць (у 1, 2 знач.).

2. Тое, што перапрацавана.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перамы́чачкі (перэму́чэчкі) ’недапрадзеная частка мычкі, якая мыканнем рыхтуецца на другаснае прадзіва’ (лельч., Уладз.). Да пера- (са значэннем ’перапрацоўваць, нанава рыхтаваць’) і мыйка i̯ (гл.). Аналагічна утвораны: перамычка ’перакладзіна над вушакамі’ (бялын., ЛА, 4), параўн. ст.-рус. перемычка ’дугападобнае скляпенне, арка’, і бел. перамычка ’вузкая палоска паміж воднымі масівамі, плаціна, гаць’ (ТСБМ), аднак у апошнім пера- мае значэнне ’раздзяляць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

інсцэні́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

1. Перапрацаваць (перапрацоўваць) які‑н. апавядальны твор для пастаноўкі яго ў тэатры, кіно, на тэлебачанні. Інсцэніраваць для экрана трылогію Якуба Коласа «На ростанях».

2. перан. Прыкінуцца (прыкідвацца) кім‑, чым‑н., прытворна зрабіць (рабіць) што‑н. з намерам выдаць яго за сапраўднае. Інсцэніраваць істэрыку. □ Каб падмануць карнікаў, невялікая група партызан інсцэніравала ўначы прарыў на захад, у палескія лясы. Шамякін.

[Ад лац. in — на і scena — сцэна.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)