перапрацава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; зак.

1. што. Ператварыць у што-н. у працэсе апрацоўкі.

П. зялёную масу на корм.

2. што. Перарабіць, зрабіць па-новаму, інакш.

П. рукапіс.

3. без дап. Папрацаваць даўжэй, чым было вызначана.

П. тры гадзіны.

|| незак. перапрацо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перапрацо́ўванне, -я, н. і перапрацо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. перапрацо́вачны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перапрацава́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перапрацу́ю перапрацу́ем
2-я ас. перапрацу́еш перапрацу́еце
3-я ас. перапрацу́е перапрацу́юць
Прошлы час
м. перапрацава́ў перапрацава́лі
ж. перапрацава́ла
н. перапрацава́ла
Загадны лад
2-я ас. перапрацу́й перапрацу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час перапрацава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перапрацава́ць сов., в разн. знач. перерабо́тать;

п. лён — перерабо́тать лён;

п. арты́кул — перерабо́тать статью́;

п. тры гадзі́ны — перерабо́тать три часа́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перапрацава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак.

1. што. Ператварыць у што‑н. у працэсе апрацоўкі. Перапрацаваць зялёную масу на муку. Перапрацаваць лён. □ У бліжэйшыя гады мне хочацца перапрацаваць лібрэта «Андрэй Касценя» ў паэму і закончыць задуманыя мной дзве трылогіі!.. Глебка.

2. што. Дадаткова апрацаваць, унесці якія‑н. змены, дадаткі. Перапрацаваць рукапіс. Перапрацаваць праект. // перан. Вывучаючы, творча ўспрыняць, засвоіць.

3. без дап. Папрацаваць даўжэй, чым было вызначана.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перерабо́тать сов.

1. (в какой-л. продукт) перапрацава́ць;

2. (об органах пищеварения) ператраві́ць;

3. (исправить, изменить) перапрацава́ць, перарабі́ць;

4. (сверх нормы) перапрацава́ць, перарабі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перапрацо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перапрацаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапрацава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перапрацаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапрацава́ны в разн. знач. перерабо́танный; см. перапрацава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перапрацо́ўваць несов., в разн. знач. перераба́тывать; см. перапрацава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перапрацо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перапрацавацца.

2. Зал. да перапрацоўваць (гл. перапрацаваць у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)