пераме́нлівы, -ая, -ае.

Які часта мяняецца, зменлівы.

П. вецер.

П. характар.

|| наз. пераме́нлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераме́нлівы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пераме́нлівы пераме́нлівая пераме́нлівае пераме́нлівыя
Р. пераме́нлівага пераме́нлівай
пераме́нлівае
пераме́нлівага пераме́нлівых
Д. пераме́нліваму пераме́нлівай пераме́нліваму пераме́нлівым
В. пераме́нлівы (неадуш.)
пераме́нлівага (адуш.)
пераме́нлівую пераме́нлівае пераме́нлівыя (неадуш.)
пераме́нлівых (адуш.)
Т. пераме́нлівым пераме́нлівай
пераме́нліваю
пераме́нлівым пераме́нлівымі
М. пераме́нлівым пераме́нлівай пераме́нлівым пераме́нлівых

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пераме́нлівы, ‑ая, ‑ае.

Які часта мяняецца, зменлівы; няўстойлівы. Пераменлівы вецер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ло́мкі, -ая, -ае.

1. Які лёгка ломіцца, крохкі.

Л. лёд.

2. Няўстойлівы, пераменлівы (пра голас).

|| наз. ло́мкасць, -і, ж.

Л. голасу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

меня́ющийся прил. пераме́нлівы; (перемежающийся) пераме́жны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

переме́нчивый пераме́нлівы, зме́нлівы;

переме́нчивая пого́да пераме́нлівае (зме́нлівае) надво́р’е;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зменлівы, пераменлівы, няўстойлівы

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Пераме́тнік 1 ’здраднік’ (Нас.), рус. маск., валаг. перемётник ’пераменлівы чалавек’, переме́тчик ’здраднік’. Відаць, калька з рус. мовы. Параўн. перакі́нчык (гл.).

Пераме́тнік 2 ’церассядзёлак’ (малар., Нар. словатв.). Рус. ярасл., сіб. переме́тник ’тс’. Відавочна, запазычана з рус. мовы ў перыяд бежанства ў Расію ў Першую Сусветную вайну.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)