перамаўля́цца гл. перамовіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перамаўля́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. перамаўля́юся перамаўля́емся
2-я ас. перамаўля́ешся перамаўля́ецеся
3-я ас. перамаўля́ецца перамаўля́юцца
Прошлы час
м. перамаўля́ўся перамаўля́ліся
ж. перамаўля́лася
н. перамаўля́лася
Загадны лад
2-я ас. перамаўля́йся перамаўля́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час перамаўля́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перамаўля́цца несов., разг. перегова́риваться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перамаўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца.

Незак. да перамовіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перамо́віцца, -мо́ўлюся, -мо́вішся, -мо́віцца; зак., з кім (разм.).

Сказаць адзін другому некалькі слоў, нядоўга пагаварыць.

Няма з кім словам п.

|| незак. перамаўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перамаўля́ць

перамаўляцца з кім-небудзь; перагаворваць што-небудзь і без прамога дапаўнення (пра каго-небудзь, што-небудзь, аб кім-небудзь, чым-небудзь); гаварыць даўжэй, больш за іншых, прымушаць замоўкнуць іншых (перамаўляць каго-небудзь)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. перамаўля́ю перамаўля́ем
2-я ас. перамаўля́еш перамаўля́еце
3-я ас. перамаўля́е перамаўля́юць
Прошлы час
м. перамаўля́ў перамаўля́лі
ж. перамаўля́ла
н. перамаўля́ла
Загадны лад
2-я ас. перамаўля́й перамаўля́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час перамаўля́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

асталява́цца, ‑лююся, ‑люешся, ‑люецца; зак.

Пасяліцца, асесці. Адным словам, жыхарства гэтай вёскі выяўляла сабою праўдзівых дзяцей лесу, якія як бы зусім яшчэ нядаўна асталяваліся тут і толькі што пераходзілі ад аднае формы жыцця да другой. Колас. // Уладкавацца на працу, кватэру і пад. Назаўтра к вечару ён [Сашка] ужо асталяваўся і на працы і на кватэры, так што к дванаццаці гадзінам ночы быў ужо вольны. Чорны. // Размясціцца, спыніцца. Незадаволеныя, мы пачалі аглядвацца і перамаўляцца, ці не лепш асталявацца ў якім-небудзь гумне. Марціновіч. // перан. З’явіўшыся, замацавацца. Ад нараджэння ў нутры маім вечным госцем асталявалася гультайства. Пальчэўскі. На хмурных дарогах надоўга асталявалася восень. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гаварыць, казаць, гаманіць / ціха, невыразна: мармытаць, муркаць, гугнець, гугнявіць / абменьваючыся думкамі: гутарыць, размаўляць, перагаворвацца, перамаўляцца, субяседнічаць; баіць, балбатаць, балабоніць, балабаніць, прастарэкаваць, лепятаць, лапатаць, ляпаць, пляскаць, бурчаць, плявузгаць, вякаць, чаўпці, вярзці (разм.); красамоўнічаць (разм. іран.) / абменьваючыся думкамі: зюзюкаць, дудукаць, тарабарыць, балакаць, сакрэтнічаць / на незразумелай мове: гергетаць (разм.); гуторыць, талкаваць, дзейкаць (абл.); выступаць, спяваць, трашчаць, барабаніць, бубніць, трубіць, гусці, рэзаць, сыпаць, плесці, несці, гарадзіць, малоць (перан.); брахаць, гаўкаць (перан., груб.) □ весці размову, весці гутарку, мець гутарку, весці гамонку, трымаць гаворку, перакідвацца словамі, трубіць у вушы, званіць ва ўсе званы, біць у бубен, распускаць язык, часаць язык, мазоліць язык, малоць языком, трапаць языком, мянціць языком, мянташыць языком, пераліваць з пустога ў парожняе, тачыць лясы, тачыць балясы, разводзіць балясы, разводзіць балачкі, разводзіць тары-бары

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)