Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
перамаўля́ццанесов., разг. перегова́риваться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
перамаўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца.
Незак.да перамовіцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перамаўля́ццаразм. sich unterhálten*; pláudern vi (балакаць)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
перамо́віцца, -мо́ўлюся, -мо́вішся, -мо́віцца; зак., з кім (разм.).
Сказаць адзін другому некалькі слоў, нядоўга пагаварыць.
Няма з кім словам п.
|| незак.перамаўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перамаўля́ць
‘перамаўляцца з кім-небудзь; перагаворваць што-небудзь і без прамога дапаўнення (пра каго-небудзь, што-небудзь, аб кім-небудзь, чым-небудзь); гаварыць даўжэй, больш за іншых, прымушаць замоўкнуць іншых (перамаўляць каго-небудзь)’
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
асталява́цца, ‑лююся, ‑люешся, ‑люецца; зак.
Пасяліцца, асесці. Адным словам, жыхарства гэтай вёскі выяўляла сабою праўдзівых дзяцей лесу, якія як бы зусім яшчэ нядаўна асталяваліся тут і толькі што пераходзілі ад аднае формы жыцця да другой.Колас.// Уладкавацца на працу, кватэру і пад. Назаўтра к вечару ён [Сашка] ужо асталяваўся і на працы і на кватэры, так што к дванаццаці гадзінам ночы быў ужо вольны.Чорны.// Размясціцца, спыніцца. Незадаволеныя, мы пачалі аглядвацца і перамаўляцца, ці не лепш асталявацца ў якім-небудзь гумне.Марціновіч.//перан. З’явіўшыся, замацавацца. Ад нараджэння ў нутры маім вечным госцем асталявалася гультайства.Пальчэўскі.На хмурных дарогах надоўга асталявалася восень.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гаварыць, казаць, гаманіць / ціха, невыразна: мармытаць, муркаць, гугнець, гугнявіць / абменьваючыся думкамі: гутарыць, размаўляць, перагаворвацца, перамаўляцца, субяседнічаць; баіць, балбатаць, балабоніць, балабаніць, прастарэкаваць, лепятаць, лапатаць, ляпаць, пляскаць, бурчаць, плявузгаць, вякаць, чаўпці, вярзці (разм.); красамоўнічаць (разм. іран.) / абменьваючыся думкамі: зюзюкаць, дудукаць, тарабарыць, балакаць, сакрэтнічаць / на незразумелай мове: гергетаць (разм.); гуторыць, талкаваць, дзейкаць (абл.); выступаць, спяваць, трашчаць, барабаніць, бубніць, трубіць, гусці, рэзаць, сыпаць, плесці, несці, гарадзіць, малоць (перан.); брахаць, гаўкаць (перан., груб.) □ весці размову, весці гутарку, мець гутарку, весці гамонку, трымаць гаворку, перакідвацца словамі, трубіць у вушы, званіць ва ўсе званы, біць у бубен, распускаць язык, часаць язык, мазоліць язык, малоць языком, трапаць языком, мянціць языком, мянташыць языком, пераліваць з пустога ў парожняе, тачыць лясы, тачыць балясы, разводзіць балясы, разводзіць балачкі, разводзіць тары-бары
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)