пераламле́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. пераламле́нне
Р. пераламле́ння
Д. пераламле́нню
В. пераламле́нне
Т. пераламле́ннем
М. пераламле́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рэфракто́метр, ‑а, м.

Прыбор для вымярэння паказчыкаў пераламлення праменяў у розных целах.

[Ад лац. refractio — пераламленне і грэч. metre — мераю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэфра́кцыя, ‑і, ж.

Пераламленне светлавых прамянёў, калі яны праходзяць праз асяроддзе з пераменнымі фізічнымі характарыстыкамі (паказчыкамі пераламлення, шчыльнасцю, дыэлектрычнай пранікальнасцю і пад.).

[Лац. refractio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гало́, нескл., н.

Аптычная з’ява ў форме каляровага бліскучага круга вакол Сонца або Месяца, якая ўтвараецца ў выніку пераламлення святла ў ледзяных крышталіках верхніх слаёў атмасферы. Кожная [вясёлка] красавалася, з трохі сумнай радасцю паказваючы, як яна падобна на маленькае сонечнае гало. Караткевіч.

[Фр. halo з грэч. hálōs — круг.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вясёлка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Шматкаляровая дугападобная палоса на небе, якая ўзнікае ад пераламлення сонечных праменняў у дажджавых кроплях; радуга. А над ракой і сінім лесам, дзе стаяла хмара і ад яе цягнуліся да зямлі блакітныя ніткі косага дажджу, вялізнай размаляванай дугой устала вясёлка. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адбі́так, -тка і -тку, мн. -ткі, -ткаў, м.

1. -тка. Адлюстраванне чаго-н. на гладкай бліскучай паверхні ў выніку пераламлення светлавога праменя.

Адбіткі дрэў чарнеюць з вады.

2. -тка. След, які застаўся на чым-н. ад іншага прадмета.

Адбіткі пальцаў на шкле.

Адбіткі птушыных лапак на вільготным пяску.

3. -тка. Тэкст, малюнкі і пад., адціснутыя паліграфічным спосабам.

А. тэксту на паперы.

4. -тку. Перадача ў вобразах і паняццях чаго-н.

А. жыцця ў рамане.

5. -тку. Адзнака, след, знак якіх-н. пачуццяў, уздзеянняў, уплываў.

А. журбы на тварах людзей.

Час кладзе на ўсё свой а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адбі́так, ‑тка і ‑тку, м.

1. ‑тка. Тое, што адлюстравалася на гладкай, бліскучай паверхні ў выніку пераламлення светлавога праменя; адлюстраванне. Тут ціха ля ног плешча чорная хваля азёрная, Адбіткі дубоў і сасонак чарнеюць з вады. Лойка. Справа і злева мільгаюць вуліцы, дамы-палацы, часта іх адбіткі купаюцца ў забетанаваных водах Неўкі і Фантанкі. Лупсякоў. // Цень прадмета, асветленага з процілеглага боку, на якой‑н. паверхні. На бледна-сіняй сцяне, на белых дзвярах палаты ўжо [свяціўся] вялікі сонечны квадрат з адбіткамі рамы. Шамякін.

2. ‑тка. След, які астаўся на чым‑н. ад іншага прадмета. Адбіткі пальцаў. □ Вільготны пясок увесь спярэшчаны.. слядамі [чаек]. Усюды адбіткі іх лапак, нібы нейкі складаны, адмысловы ўзор. В. Вольскі.

3. ‑тку. Тое, што з’яўляецца адлюстраваннем, перадачай у вобразах і паняццях чаго‑н. Тое, што азначала карэнныя змены ў агульным жыццёвым лёсе народа, не магло не знайсці свайго адбітку ў сферы мастацтва, літаратуры. Перкін.

4. ‑тку. След, пячаць, адзнака якіх‑н. пачуццяў, уздзеянняў, уплываў і пад. На ўсіх рэчах у хаце ляжаў адбітак маладой свежай дбаласці. Васілевіч. Час бяжыць імкліва, нястрымна і на ўсё кладзе свой адбітак. Хадкевіч.

5. ‑тка. Тэкст, малюнкі і пад., адціснутыя паліграфічным спосабам. І калі, нарэшце, прэс падымаюць, на кардоне застаецца выразны адбітак як тэксту, так і малюнкаў. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)