перакро́й

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. перакро́й
Р. перакро́ю
Д. перакро́ю
В. перакро́й
Т. перакро́ем
М. перакро́і

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перакро́й, -ро́ю м., порт. перекро́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перакро́й, ‑ю, м.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перакройваць — перакроіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перакрой: перакрой малады ’месяц у другой квадры’, перакру́й маладзіка ’тс’ (капыл., лоеў., ЛА, 2), укр. перекрій ’тс’, рус. перекрой, ’змена фазы месяца; пачатак сходных дзён пасля поўні; поўня’, стараж.-рус. перекрой ’пачатак сходных дзён пасля поўні’ (1282 г.). Усходнеславянскае ўтварэнне, што ўзыходзіць да прасл. *per‑krojiti ’перакроіць’, гл. кро́іць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перекро́й м., спец. перакро́й, -ро́ю м., перакро́йванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перакро́іць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перакро́ю перакро́ім
2-я ас. перакро́іш перакро́іце
3-я ас. перакро́іць перакро́яць
Прошлы час
м. перакро́іў перакро́ілі
ж. перакро́іла
н. перакро́іла
Загадны лад
2-я ас. перакро́й перакро́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час перакро́іўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)