пераклі́чка, -і, ДМ -чцы, ж.

1. гл. пераклікацца.

2. мн. -і, -чак. Выклік па прозвішчах, імёнах для праверкі прысутнасці пэўных асоб.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераклі́чка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пераклі́чка пераклі́чкі
Р. пераклі́чкі пераклі́чак
Д. пераклі́чцы пераклі́чкам
В. пераклі́чку пераклі́чкі
Т. пераклі́чкай
пераклі́чкаю
пераклі́чкамі
М. пераклі́чцы пераклі́чках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пераклі́чка ж., в разн. знач. перекли́чка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераклі́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Выклік па прозвішчах, імёнах для праверкі прысутнасці пэўных асоб. [Настаўніца] зрабіла пераклічку вучняў па спісу. Якімовіч. — Комлік! — як на пераклічцы, выгукнуў Кашын. Карпаў.

2. Дзеянне паводле дзеясл. пераклікацца (у 1, 2 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. [Цішыня] парушаецца іншы раз лёгкім усплёскам вясла, спевамі птушак, пераклічкай рыбакоў. «Звязда». На двары хрыпла.. заспяваў певень. Яму адказаў другі, трэці. І пайшла па вёсцы звонкая пераклічка. Курто. Кожны чуў у ранішняй пераклічцы гудкоў магутны гул суладнай чалавечай працы. Лынькоў.

3. Падабенства, унутраная сувязь, агульныя рысы, прыкметы ў чым‑н. Ідэйна-тэматычная і нават вобразная пераклічка Янкі Купалы і Якуба Коласа з Максімам Горкім прыкметна ў многіх творах беларускіх класікаў. Ларчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакліка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. з кім. Абменьвацца гучнымі воклічамі, словамі.

П. ў лесе.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Папераменна гучаць.

Пераклікаліся гудкі паравозаў.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., з кім-чым. Мець падабенства, збліжацца сваімі прыметамі з чым-н.

|| аднакр. пераклі́кнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся (да 1 і 2 знач.).

|| наз. пераклі́чка, -і, ДМ -чцы, ж. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паве́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Пераклічка, якая робіцца для праверкі наяўнасці людзей.

Ранішняя п. салдат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перекли́чка ж.

1. пераклі́чка, -кі ж., перазо́вы, -ваў ед. нет;

у́тренняя перекли́чка ра́нішняя пераклі́чкаа́нішнія перазо́вы);

2. (действие) перакліка́нне, -ння ср., пераклі́чка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пайме́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае ў сабе пералік імён. Пайменная пераклічка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паве́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Пераклічка, якая робіцца для праверкі наяўнасці людзей. Ранішняя паверка. Вячэрняя паверка. □ Сосны, як салдаты на паверцы, Пераклічку між сабой вядуць. Прыходзька.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абязлі́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

Сістэма арганізацыі працы, пры якой адсутнічае асабістая адказнасць за даручаную работу, за прылады вытворчасці. // Тое, што робіць усіх роўнымі, пазбаўляе індывідуальных рыс і якасцей. [Анісімаў].. не хацеў, каб падлік выпрацоўкі ішоў цалкам па брыгадзе, — абязлічкі начальнік цэха не любіў. Шахавец. Па цэлым па Саюзе Бяжыць хай пераклічка: Ураўнілаўку руйнуйце, Касуйце абязлічку! Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)