перакалаці́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перакалачу́ перакало́цім
2-я ас. перакало́ціш перакало́ціце
3-я ас. перакало́ціць перакало́цяць
Прошлы час
м. перакалаці́ў перакалаці́лі
ж. перакалаці́ла
н. перакалаці́ла
Загадны лад
2-я ас. перакалаці́ перакалаці́це
Дзеепрыслоўе
прош. час перакалаці́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перакалаці́ць сов.

1. перетрясти́;

п. ўсе я́блыні ў са́дзе — перетрясти́ все я́блони в саду́;

2. безл. ки́нуть в дрожь;

мяне́і́ла ад стра́ху — меня́ ки́нуло в дрожь от стра́ха;

3. (всё, многое или заново) перемолоти́ть, оби́ть, вы́колотить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перакалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак.

Разм.

1. што. Трасучы, абіваючы, акалаціць усё, многае. Дзеці перакалацілі ўсе яблыкі ў садзе.

2. што. Абмалаціць нанава, яшчэ раз; перамалаціць, перабіць. Перакалаціць снапы аўса.

3. што. Абмалаціць усё, многае.

4. што. Трасучы, пераварочваючы, перабраць, перагледзець у пошуках каго‑, чаго‑н. Паліцыянты перакалацілі, перавярнулі ўсё дагары нагамі, але нічога і нікога не знайшлі. Сабаленка.

5. безас. каго. Перастаць, скончыць калаціць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перакалаці́ць (пэрэколоты́ты) ’шмат разоў узараць (пра поле)’ (Выг.). Фармальна ўзыходзіць да пера- і калаці́ць (гл.), аднак у апошнім значэнне ’араць’ адсутнічае. Магчыма, збліжанае з мяшаць ’пераворваць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перакало́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перакалаціць (у 2, 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакало́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перакалаціць (у 2, 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакало́чваць несов. перемола́чивать, обива́ть, выкола́чивать; см. перакалаці́ць3

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перакало́чаны

1. перетрясённый;

2. перемоло́ченный, оби́тый, вы́колоченный;

1, 2 см. перакалаці́ць1, 3

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)