пераза́ць

‘біць, сцягваць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. перажу́ пяра́жам
2-я ас. пяра́жаш пяра́жаце
3-я ас. пяра́жа пяра́жуць
Прошлы час
м. пераза́ў пераза́лі
ж. пераза́ла
н. пераза́ла
Загадны лад
2-я ас. перажы́ перажы́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час пяра́жучы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Пераза́ць ’сцёбаць, хвастаць’ (Нас.), піраза́ць ’біць’ (Рамз.), пірязну́ць ’выцяць, лупянуць’ (Юрч. СНЛ), смал. переза́ть ’хвастаць, сцябаць’, драг. спараза́тэ ’выцяць дубцом, завязкай фартуха’, укр. переза́ти ’падперазаць’ і, магчыма, серб.-харв. запре́зати ’запрэгчы’. З прасл. *perzati, утворанага з наз. *perzь ці прыназоўніка perz. Бел.-укр.-серб.-харв. ізалекса, утвораная, магчыма, пры ад’ідэацыі прасл. *(ob)pojasati (параўн. укр. опасувати(ся) ад запазычанай з польск. мовы асновы ‑пас‑ (Трубачоў, Проспект, 71–72). Гл. таксама апераза́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адпераза́ць ’зняць пояс’ (Гарэц., Касп.), аперазаць ’пабіць’ (Касп.), адпяразаць ’зняць пояс’ (Касп.). Гл. перазаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выперазаць ’моцна сцебануць чым-небудзь гнуткім’ (Нас.), вы́перазацца ’моцна ўдарыцца аб што-небудзь’ (Нас.), вы́перзіцца ’зваліцца, упасці’ (Бяльк.). Гл. перазаць, падперазаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Распераза́ць, распераза́цца ’зняць (з сябе), развязаць пояс, дзягу’ (Нас., ТСБМ, Сержп. Казкі, Растарг.), росперэза́цца ’тс’ (ТС), сюды ж вытворныя расперя́зка ’пояс’, расперя́з ’самая дробная мурашка, якая балюча кусаецца, вымушаючы тым самым распяразвацца’ (Нас.), разперя́за ’непадпаясаны, без пояса’ (Растарг.). Да пераза́ць (гл.), параўн. укр. роспереза́ти, роспері́зуватися ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перагуза́ць ’зноў перавязваць снапы’ (Нас.). Да пера- і гуза́ць (гл.), апошняе звязваецца з прасл. *ǫz‑/*ęz (ЭСБМ, 3, 112). Аднак, улічваючы першаснасць пачатковага г‑ трэба зыходзіць з прасл. *guzъ, варыянта назалізаванага *gǫzъ, якія адлюстроўваюць больш старажытныя і.-е. адносіны *gongʼ‑/*gou̯gʼ‑, параўн. ст.-грэч. γογγύλος ’круглы’, літ. gū̀žis ’галоўка капусты’ (Трубачоў, Эт. сл., 1, 91–92), курд. guz‑ ’азадак, ягадзіцы’. Семантыка лексемы перагуза́ць, такім чынам, суадносіцца не з *vęzati ’вязаць’, а з *guzъ ’камель дрэва, ніжняя частка снапа’, параўн. здро з *guz‑d‑ro, як укр. гуз‑но ’зад (чалавека)’, рус. гузло́, гу́з‑но, гуз‑но́ ’ніжняя, задняя частка чаго-небудзь’ і інш. шматлікія лексемы з коранем гуз‑ з гэтым жа значэннем, палес. гузды́р (Выг.) ’ніжняя частка снапа’ < прасл. *gǫzyrь ’задняя частка чаго-небудзь’. Параўн., аднак, славен. prézati ’звязваць’, якое Супрун (ЭСБМ, 1, 123) звязвае з *перазаць (гл. аперазаць); магчыма, з *per‑ǫz‑ati з пратэзай, гл. гуж1, тады сувязь з гуз — другасная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)