Перажы́гаць ’імгненна абгледзіць у розных месцах’ (Нас.). Да пера- і жыг (гл.). Сюды ж перажы́гнуць ’хутка, імгненна пераскочыць вялікую адлегласць’ (Нас.), утворанае, аднак, пры ад’ідэацыі бел. перажыргнуць, пеража́ргаць < перажарга́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перажэ́рґаць ’пераступаць, пераскокваць’ (Сл. ПЗБ), перажэ́ргнуць (Сцяшк. Сл.), пэрэжаргну́ть ’тс’ (пін., Шатал.), перажыргну́ць ’пераступіць’ (докш., Янк. Мат.), перажыга́ць ’пераступаць’ (смарг., Сл. ПЗБ). Да пера- і жэргаць (жа́рг̳аць, жы́рг̳аць) ’пераступаць, пералазіць, скакаць, ступаць, крочыць, мераць крокам’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)