перадумо́ва, -ы, мн. -ы, -мо́ў, ж.

1. Папярэдняя ўмова чаго-н.

П. поспеху.

2. Зыходны пункт якога-н. разважання.

Зыходзіць з правільных перадумоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перадумо́ва

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. перадумо́ва перадумо́вы
Р. перадумо́вы перадумо́ў
Д. перадумо́ве перадумо́вам
В. перадумо́ву перадумо́вы
Т. перадумо́вай
перадумо́ваю
перадумо́вамі
М. перадумо́ве перадумо́вах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перадумо́ва ж. (предварительное условие) предпосы́лка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перадумо́ва, ‑ы, ж.

1. Папярэдняя ўмова. Словам, створаны самыя спрыяльныя палітычныя, ідэалагічныя, арганізацыйныя, прававыя і матэрыяльна-фінансавыя перадумовы для карэннага, якаснага паляпшэння дзейнасці мясцовых Саветаў. Машэраў.

2. Зыходны пункт якога‑н. разважання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перадумова ’папярэдняя ўмова; зыходны пункт якога-небудзь разважання’ (ТСБМ). Калька з польск. przedugoda ’папярэдняя дамова, пагадненне’. Да пе́рад і ўмова (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прадпасы́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. Тое, што і перадумова.

2. Зыходны пункт якога-н. разважання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

предпосы́лка перадумо́ва, -вы ж., прадпасы́лка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перад..., прыстаўка.

1. Ужыв. пры ўтварэнні назоўнікаў і азначае: спераду чаго-н., напр.: перадгор’е, перадсэрдзе, перадгісторыя, перадумова.

2. Ужыв. пры ўтварэнні прыметнікаў і азначае: раней (у часе або прасторы) чаго-н., напр.: пераднавальнічны, перадпасяўны, перадынфарктны, пераднаціскны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадпасы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Тое, што і перадумова. Другая [катэгорыя] — людзі, якія ў сілу нейкіх псіхалагічных прадпасылак ніколі не супакойваюцца. Адамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)