перада́тчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Апарат для перадачы паведамленняў, сігналаў, адлюстраванняў і г.д. у радыёвяшчанні, тэлебачанні, тэлеграфнай сувязі і г.д.

Караткахвалевы п.

Светлавы п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перада́тчык

‘апарат’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. перада́тчык перада́тчыкі
Р. перада́тчыка перада́тчыкаў
Д. перада́тчыку перада́тчыкам
В. перада́тчык перада́тчыкі
Т. перада́тчыкам перада́тчыкамі
М. перада́тчыку перада́тчыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

перада́тчык

‘асоба’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. перада́тчык перада́тчыкі
Р. перада́тчыка перада́тчыкаў
Д. перада́тчыку перада́тчыкам
В. перада́тчыка перада́тчыкаў
Т. перада́тчыкам перада́тчыкамі
М. перада́тчыку перада́тчыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

перада́тчык м., в разн. знач. переда́тчик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перада́тчык, ‑а, м.

Спец.

1. Той, хто перадае што‑н.; тое, пры дапамозе чаго перадаецца што‑н. Перадатчык хваробы. □ Максім і звярнуўся да гэтага перадатчыка першакрынічных вестак. Машара. Не было па глухіх закутках Палесся ні газет, ні тэлеграфаў, ні тэлефонаў, — гэтых.. перадатчыкаў вестак аб падзеях на свеце. Колас.

2. Апарат для перадачы на адлегласць сігналаў, паведамленняў і пад. Кароткахвалевы перадатчык. Светлавы перадатчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перада́тчык ’апарат для перадачы паведамленняў, сігналаў на адлегласць’ (ТСБМ). З рус. переда́тчик ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

переда́тчик в разн. знач. перада́тчык, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перада́тчыца, ‑ы, ж.

Жан. да перадатчык (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэлеперада́тчык, ‑а, м.

Перадатчык тэлевізійных сігналаў. Тэлеперадатчык у касмічнай ракеце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лакацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да лакацыі. Лакацыйны перадатчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)