перагу́д

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. перагу́д
Р. перагу́ду
Д. перагу́ду
В. перагу́д
Т. перагу́дам
М. перагу́дзе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перагу́д, -ду м., разг. перегу́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перагу́д, ‑у, м.

Працяжнае гудзенне, якое то заціхае, то ўзмацняецца. Я люблю густыя шумы, Перагуд высокіх хвой. Жылка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перагу́д ’працяжнае гудзенне, якое то заціхае, то узмацняецца’ (ТСБМ, Жылка). Паэтычнае ўтварэнне, як перазвон. Да пера- і гудзець (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перегу́д разг. перагу́д, -ду м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)