перавя́зка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. перавя́зка перавя́зкі
Р. перавя́зкі перавя́зак
Д. перавя́зцы перавя́зкам
В. перавя́зку перавя́зкі
Т. перавя́зкай
перавя́зкаю
перавя́зкамі
М. перавя́зцы перавя́зках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

перавя́зка ж., в разн. знач. перевя́зка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перавя́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перавязваць — перавязаць.

2. Тое, чым перавязана рана, хворае месца; павязка. Я прысеў на ўзбочыне. Абмацаў перавязку: яна зусім ссунулася з раны. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перавяза́ць, -яжу́, -я́жаш, -я́жа; -яжы́; -я́заны; зак.

1. каго-што. Налажыць павязку на каго-, што-н.

П. раненага.

П. рану.

2. каго-што. Абвязаць з усіх бакоў крыж-накрыж.

П. пасылку шпагатам.

3. што. Развязаўшы, завязаць іначай.

П. хустку.

4. каго-што. Звязаць, павязаць усё, многае або усіх, многіх.

П. усе рэчы.

5. каго. Навязаць на новым месцы.

П. цяля.

|| незак. перавя́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перавя́зка, -і, ДМ -зцы (да 1—3 і 5 знач.) і перавя́званне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перевя́зка ж.

1. (действие) перавя́званне, -ння ср., перавя́зка, -кі ж.;

сде́лать перевя́зку ра́ны зрабі́ць перавя́зку ра́ны;

2. (то, чем перевязано что-л.) разг. перавя́зка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змо́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. змок, ‑ла; зак.

Зрабіцца мокрым; намокнуць, вымакнуць. Юрка змок па калені, і яго пачынае трэсці, ляскаюць зубы. Пташнікаў. Па твары [Фішара] сцякалі сцюдзёныя кроплі, змокла перавязка на шыі. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́вязка ’нешта навязанае’: навязкі навязваць (Л. Калюга), ’загавораная шаптухай ніцяная перавязка на балючым месцы’ (дзярж., Нар. сл.), ст.-бел. навязка, навезка, навеска (1444 г.) ’барыш, прыбытак; штраф’ (Гарб.): за шестеро коней no рублю грошей платити з навезкою. Да вязаць, першапачаткова ’тое, што прывязвалася’, у тым ліку пры ўзважванні ці вымярэнні — ’адрэзаная частка, якая прымацоўвалася да цэлага, каб не згубілася; даважка’, пазней ’дадатак звыш пэўнай меры’, ’прыбытак’, ’штраф’; старабеларускі юрыдычны тэрмін Булыка (Лекс. запазыч., 84) лічыць запазычаннем са ст.-польск. nawiązka ’тс’, што ў святле прыведзеных вышэй меркаванняў патрабуе дадатковай аргументацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́тца ’прывязка ў цэпа’ (ашм., Сл. ПЗБ), путцо ’тс’ (ДАБМ, камет’., 829), пущо ’тс’ (смарг., Сцяшк. Сл.), пу́цца ’тс’ (Бяльк.), пу́тца ’гафтачка’ (Ян.), пу́цца ’пяцелька’ (ветк., Мат. Гом.), ’вешалка (у паліто)’ (Мат. Гом.), параўн. рус. пу́тце, путцо, пу́ца, пуцо ’прывязка ў цэпа; раменьчык на нагах лоўчых птушак’, польск. pętca, pęca ’раменьчык на ножках лоўчага сокала’, ст.-польск. pęczca ’тс’ (XVI ст.), ст.-чэш. putce ’гайданкі’, н.-луж. pyśco ’тс’, харв. puce, мн. л. рысаперавязка на ногі авечак, кароў; пяцелька’ (памянш. аjxputo ’пута’, Скок, 3, 65). Гл. пута.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераво́й (пэрэву͡ой), перево́іна ’тс’ (драг., ЛА, 4) ’лазовыя прывязкі саломы да пераплёту страхі’ (маляр., Нікан.), перавоіна ’вітка’ (рэч., ЛА, 4), пэрэвыны́и ’тс’ (Шушк.), пэрэвэ́йнікі ’галінкі хмызняку, якімі перавіваюць калкі плота’ (лун., Шатал.). Укр. переві́к ’распараныя галіны дрэў, якімі звязваюцца бярвенні’, валын. переві́й ’дышаль у плузе’, переві́йнык ’апоўзіны на стозе’, рус. дыял. перево́й ’пераплёт, буча з галін’, перево́йка ’пярэвітка’, польск. przewój ’перавітка, абвіванне’, серб.-харв. пре́вој ’павязка, перавязка, бінт’, славен. prevòj ’пасма валасоў; маток пражы’. Магчыма, прасл. *pervojь. Да пера- і віць (аснова *voi̯‑), параўн. з іншым вакалізмам перавіў ’пярэвітка’ (мсцісл., ЛА, 4) (гл.). Сюды ж перавіўкі ’вітка’ (ЛА, 4), перяві́ўкі, пераві́ўкі, піряві́ўкі ’пярэвітка’ (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)