перава́лка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. перава́лка перава́лкі
Р. перава́лкі перава́лак
Д. перава́лцы перава́лкам
В. перава́лку перава́лкі
Т. перава́лкай
перава́лкаю
перава́лкамі
М. перава́лцы перава́лках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

перава́лка ж., в разн. знач. перева́лка;

п. гру́заў — перева́лка гру́зов;

тава́ры паступі́лі з ~кі — това́ры поступи́ли с перева́лки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перава́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. перавальваць ​1 — пераваліць ​1 (у 1 знач.).

2. Разм. Перавалачны пункт. Цяпер мне засталося яшчэ пабываць на «перавалцы». Так фамільярна называюць мазыране лесаперавалачную базу, самае старое прадпрыемства на Пхове. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перава́лка ’перагрузка (тавараў) на іншыя вазы’ (Нас., Яруш.: ТСБМ). З рус. перева́лка ’перанясенне (груза) з аднаго месца на іншае’, якое з перевали́ть ’перакінуць, перанесці, перасунуць’, параўн. адаптаванае перавало́ка ’тс’ (Гарэц., Др.-Падб.), да пера- і валачы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перавалі́ць, -валю́, -ва́ліш, -ва́ліць; -ва́лены; зак.

1. што. Перамясціць, пералажыць, звальваючы (пры перагрузцы; спец. і разм.).

2. што і цераз што. Перайсці цераз горны хрыбет.

3. асаб. і безас. Перайсці які-н. колькасны або часавы рубеж.

Прабег машыны пераваліў за сотню тысяч кіламетраў.

Ужо пераваліла (безас.) за пяцьдзясят гадоў.

|| незак. перава́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перава́льванне, -я, н. (да 1 знач.), перава́лка, -і, ДМ -лцы, ж. (да 1 знач.; спец.) і перава́л, -у, м. (да 2 знач.).

|| прым. перава́лачны, -ая, -ае (да 1 знач.).

П. пункт (таксама перан.: наогул пра месца перамяшчэння, перабазіравання чаго-н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перева́лка ж. (действие) перава́льванне, -ння ср., перава́лка, -кі ж.; (переброска) перакіда́нне, -ння ср., перакі́дка, -кі ж.; (переноска) перано́ска, -кі ж.; (перетаскивание) пераця́гванне, -ння ср.; см. перева́ливатьI 1;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)