Перабо́йка ’перагародка ў кватэры’ (віл., в.-дзв., Сл. ПЗБ; Ян.), пірябойка, перабойка ’тс’ (віц., леп., ЛА, 4), рус. перебойка ’дашчаная перагародка ў хаце’, серб.-харв. пре́бој ’перагародка’. Да пера- і біць ’дзяліць’. Параўн. лат. šķērssiena ’перагародка’, першая частка якога звязваецца са словам sķērēt ’рэзаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перабі́ўка ’тонкая перагародка ў жылым памяшканні’ (Жд. 1). Паводле Чэкмана (Baltistica 8 (2), 149), адлюстроўвае ўплыў літ. pérmušti ’перагарадзіць’ (< mùšti ’біць, дзяліць’), што няпэўна. Параўн. перабойка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяры́ла1 (перы́ло) ’аер, плюшнік’ (мазыр., Жыв. сл.), сюды ж, відаць, пяры́льцы ’хваснік, Hippuris’ (Кіс.). Параўн. укр. пери́ла, пери́ля ’расліна Perilla’, рус. пери́лла ’тс’, чэш. perilla ’тс’. Фармальная тоеснасць назваў дазваляе дапусціць перанос лацінскай назвы на іншыя расліны, магчыма, з-за знешняга падабенства: новалац. perilla узыходзіць да pira ’груша’ (плод-арэшак прыпамінае плод грушы), параўн. ЕСУМ, 4, 348. Больш верагодна да пяро́ ’доўгі ліст’ (гл.), параўн. перо́ ’перыстая трава’: накосіў колеснік сена, одно перо (ТС).

Пяры́ла2 ’прыстаронак’ (палес., Бел.-укр. ізал.), параўн. укр. бойк. пери́ло ’адгародка ў хляве для сена, саломы, збожжа’. Відаць, да пе́рыць ’біць’, параўн. перабо́йка ’перагародка’, перабі́ць ’адгарадзіць’ (гл.), польск. przepierzenie ’лёгкая перагародка’ ад przepierzyć ’перагарадзіць, раздзяліць’, паводле Банькоўскага (2, 887), з не зусім празрыстай семантыкай (< польск. pierzyć ’аздабляць пер’ем’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)