пераадо́лець, -ею, -ееш, -ее; -ены; зак.

1. каго-што. Дабіцца перамогі ў барацьбе, перасіліць.

П. ворага.

2. што. Справіцца з чым-н., перамагчы ў сабе што-н.

П. перавал.

П. страх (перан.).

|| незак. пераадо́льваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).

|| наз. пераадо́ленне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераадо́лець

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пераадо́лею пераадо́леем
2-я ас. пераадо́лееш пераадо́лееце
3-я ас. пераадо́лее пераадо́леюць
Прошлы час
м. пераадо́леў пераадо́лелі
ж. пераадо́лела
н. пераадо́лела
Загадны лад
2-я ас. пераадо́лей пераадо́лейце
Дзеепрыслоўе
прош. час пераадо́леўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пераадо́лець сов.

1. (одержать победу) одоле́ть, победи́ть;

п. во́рага — одоле́ть (победи́ть) врага́;

2. одоле́ть, преодоле́ть;

п. ця́жкасці — преодоле́ть (одоле́ть) тру́дности;

3. (чувство, состояние и т.п.) переборо́ть, преодоле́ть, переси́лить, превозмо́чь;

п. сто́му — переборо́ть (преодоле́ть, переси́лить, превозмо́чь) уста́лость;

4. (каго, што) возоблада́ть (над кем, чем), победи́ть;

пачуццё абавя́зку ~лела страх — чу́вство до́лга возоблада́ло над стра́хом

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераадо́лець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак., каго-што.

1. Дабіцца перамогі ў барацьбе. Пераадолець ворага.

2. Справіцца з якімі‑н. цяжкасцямі, перашкодамі. Пераадолець адставанне. Пераадолець перавал. □ — Цяжкавата Міхасю даецца тэхніка, але ж .. ён усё пераадолее і свайго даб’ецца. Кулакоўскі. Магутная машына звярнула з дарогі, упэўнена пераадолела канаву і рушыла проста на нас. Шыловіч. // Асіліць (дыстанцыю, адлегласць і пад.). І Міцьку здаецца, што так яны і да вечара не пераадолеюць тых дзесяць кіламетраў, што аддзяляюць яго ад калгаса. Лупсякоў.

3. перан. Перасіліць, перамагчы ў сабе якія‑н. пачуцці, жаданні і пад. Пераадолець страх. Пераадолець знямогу. □ [Мацвей:] — Я і сам гэта, Андрэй, ведаю, а вот пераадолець сябе — не магу. Лобан.

4. Атрымаць перавагу, узяць верх. Пачуццё абавязку пераадолела страх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераадо́льны, -ая, -ае.

Такі, які можна пераадолець.

Лёгка пераадольная перашкода.

|| наз. пераадо́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неадо́льны, -ая, -ае.

Які цяжка, немагчыма пераадолець; магутны.

Неадольная сіла.

|| наз. неадо́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

превозмо́чь сов. перасі́ліць, перамагчы́, пераадо́лець.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

преодоле́ть сов. пераадо́лець; (победить) перамагчы́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перасі́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак.

1. каго-што. Перамагчы, пераадолець.

П. праціўніка і паваліць.

Плыўцы перасілілі цячэнне.

2. перан., каго-што. Пераадолець якое-н. пачуццё, адчуванне, жаданне і пад.

П. страх.

П. сябе.

3. каго. Змучыць, надарваць, прымушаючы празмерна напружвацца.

П. каня.

|| незак. перасі́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераадо́льны, ‑ая, ‑ае.

Такі, які можна пераадолець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)