пераадзе́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пераадзе́нуся пераадзе́немся
2-я ас. пераадзе́нешся пераадзе́нецеся
3-я ас. пераадзе́нецца пераадзе́нуцца
Прошлы час
м. пераадзе́ўся пераадзе́ліся
ж. пераадзе́лася
н. пераадзе́лася
Загадны лад
2-я ас. пераадзе́нься пераадзе́ньцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час пераадзе́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пераадзе́цца сов.

1. переоде́ться;

п. ў рабо́чую во́пратку — переоде́ться в рабо́чую оде́жду;

2. переоде́ться; переряди́ться;

п. жанчы́най — переоде́ться (переряди́ться) же́нщиной

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераадзе́цца, ‑адзенуся, ‑адзенешся, ‑адзенецца; зак.

1. у што і без дап. Зняўшы з сябе адно адзенне, надзець другое. Пераадзецца ў святочнае плацце. Пераадзецца пасля работы.

2. кім або ў каго. Адзецца так, каб замаскіраваць сябе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераадзе́ць, -е́ну, -е́неш, -е́не; -е́ты; зак.

1. каго (што). Адзець каго-н. у іншую вопратку.

П. дзіця.

2. што. Зняўшы адно, надзець іншае.

П. касцюм.

|| незак. пераадзява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. пераадзе́цца, -е́нуся, -е́нешся, -е́нецца; незак. пераадзява́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. пераадзява́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

переодеться пераадзе́цца; пераапрану́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

переряди́ться пераўбра́цца, пераадзе́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераадзява́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераадзяваць — пераадзець і пераадзявацца — пераадзецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераадзява́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да пераадзецца.

2. Зал. да пераадзяваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераадзява́цца несов.

1. переодева́ться;

2. переодева́ться; переряжа́ться;

1, 2 см. пераадзе́цца;

3. страд. переодева́ться; переряжа́ться; см. пераадзява́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перамяні́цца, ‑мянюся, ‑менішся, ‑меціцца; зак.

1. Стаць іншым, змяніцца. Характар перамяніўся. Надвор’е перамянілася. □ Многае перамянілася за апошнія два гады ў калгасе. Дуброўскі. Як [Зоня] перамянілася, як папрыгажэла за гэты час!.. Кулакоўскі. // да каго. Змяніць свае адносіны да каго‑, чаго‑н. Да .. [Івана] раптам перамяніліся ўсе дружбакі. Быкаў. Я доўга думаў, што б такое зрабіць, каб мама перамянілася да іх [Алежкі і Федзі], і нават раіўся з сябрукамі. Скрыпка.

2. Разм. Замяніцца, змяніцца іншым, новым. — Не адзін полк за той час у тым горадзе перамяніўся. Чорны. — Яе ж у калгасе сустрэлі ў штыкі .. Перамянілася восем мужыкоў — старшынь, не хапала яшчэ бабы... Васілевіч. // Абмяняцца кім‑, чым‑н. з кім‑н. Чамусьці сюды захацеў перасесці Горык Шаблоўскі. Ён пачаў прасіць Васю Чэпелева перамяніцца з ім месцамі. Сапрыка. // у што. Разм. Пераадзецца. Перамяніцца ў чыстае. Перамяніцца ў будзённае. □ Гальвас, не маючы ўжо і бялізны перамяніцца, стараўся адчапіцца ад свайго слугі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)