пе́мза, -ы, ж.

Лёгкая порыстая вулканічная парода, кавалкі якой ужыв. для паліроўкі, чысткі.

|| прым. пе́мзавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пе́мза

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. пе́мза
Р. пе́мзы
Д. пе́мзе
В. пе́мзу
Т. пе́мзай
пе́мзаю
М. пе́мзе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пе́мза ж. пе́мза

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пе́мза пе́мза, -зы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пе́мза, ‑ы, ж.

Лёгкая порыстая горная парода вулканічнага паходжання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пе́мза ’лёгкая порыстая горная парода вулканічнага паходжання’ (ТСБМ). З рус. пе́мза ’тс’, якое, паводле Фасмера (3, 231), з чэш. pemza, куды прыйшло з ст.-в.-ням. pumiʒ, bumiʒ < лац. pūmex ’тс’. Не выключана, што крыніцай запазычання ў рус. мову можа быць с.-нідэр. pums.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тэрмазі́т, ‑у, М ‑зіце, м.

Штучны порысты запаўняльнік лёгкіх бетонаў, які атрымліваецца з расплаўленых металургічных шлакаў пры іх хуткім ахаладжэнні і здрабненні; шлакавая пемза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пе́на ’лёгкая пузырыстая маса на паверхні вадкасцей; маса, утвораная растворам мыла’ (ТСБМ, Шат., ТС, Сл. ПЗБ), ’пена на мыльнай вадзе’ (паўн.-усх., ЛА, 3), ’пот у каня’ (Сл. ПЗБ), ’плесня’ (арш., ЛА, 4). Сюды ж пе́нка ’пенка на малацэ’ (там жа), пе́нкі ’прыгаркі (бульба); ’лупіны (ад бульбы)’ (там жа), пе́няць ’пеніцца, пакрывацца пенай’ (Сл. ПЗБ). Укр. пі́на, рус. пе́на ’пена, сліна’, польск. piana, н.-луж. pěnki ’пена’, в.-луж. pěna ’накіп’; ’сліна ля рота’, чэш. pěna ’пена, накіп’, славац. pena ’тс’, славен. pẹ́na, ст.-славен. pejna, серб.-харв. пје̏на, харв. spjȅna, макед. пена, балг. пя́на, ст.-слав. пѣны ’пена, пена ля рота’. Прасл. *pěna, роднаснымі да якога будуць літ. spáinė ’смуга пены’, ст.-прус. spoayno ’пена піва, якое бродзіць’, лац. spūma ’пена, пырскі’, pūmexпемза’, ст.-в.-ням. veim, ст.-інд. phḗnas (м. р.), асец. fink ’пена, накіп’ < і.-е. *(s)poi̯ + *‑mn‑o/*‑mn‑ā (Фасмер, 3, 231. з літ-рай; Аткупшчыкоў, Из истории, 233 і 235).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)