Пе́лек ’плёскат, пляск’, пеляска́ць ’паласкаць (бялізну)’, ’муціць, хваляваць’, пеляска́цца ’мыцца ў рацэ, у вадзе’ (Нас.). У выніку кантамінацыі паласкаць і пляскаць (Шахматаў, Очерк, 153), параўн. пялёскацца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пе́лька

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пе́лька пе́лькі
Р. пе́лькі пе́лек
Д. пе́льцы пе́лькам
В. пе́льку пе́лькі
Т. пе́лькай
пе́лькаю
пе́лькамі
М. пе́льцы пе́льках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пе́лька, ‑і, ДМ ‑льцы, ж.

Абл. Палонка. Укрылася лёдам возера — не правіць было рыбакам пелькі. Мыслівец. А калі рэкі наглуха замярзаюць, рыба цягнецца да пелек, да праталін. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)