пе́каць

‘біць каго-небудзь чым-небудзь, што ўтварае глухі гук (пекаць каго-небудзь пранікам); забіваць каго-небудзь (пекаць кабана)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пе́каю пе́каем
2-я ас. пе́каеш пе́каеце
3-я ас. пе́кае пе́каюць
Прошлы час
м. пе́каў пе́калі
ж. пе́кала
н. пе́кала
Загадны лад
2-я ас. пе́кай пе́кайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час пе́каючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Пе́каць1 ’біць чым-небудзь, што выдае глухі гук, напр., пранікам’ (Нас.), ’біць пранікам бялізну’ (рас., Шатал.), пе́канне ’ладаванне, укладванне’: мяшкоў на калёсы пеканне (Нас.). Рус. пск., цвяр. пек! ’плясь! шлёп!’, пе́кать ’біць; мітусіцца’, славен. pekáti ’біць аб дошку для прання бялізны; злёгку таўчы; біцца, важдацца, валтузіцца; сварыцца’. Гукапераймальнае; з іншым вакалізмам гл. пя́каць ’тс’; параўн. літ. pýkšt ’лясь’, лат. paukš ’тс’, эст. (teineteist) peks‑ma ’біцца’.

Пе́каць2: ткаць гора ’гараваць’ (Гарэц.), пе́къць, пе́къцца ’цяжка працаваць, душыцца працай’ (міёр., Нар. лекс.), пе́кацца ’гатавацца, мець вялікія і цяжкія турботы’ (ТС). Да папярэдняга, параўн. паралельныя ўтварэнні пад пя́каць ’біць’ і ’цяжка працаваць’ (гл.). Параўн. таксама пекелява́ць, пеклава́цца (гл.), хутчэй за ўсё, пад уплывам пе́кла.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пёкаць1 ’малаціць цэпам’ (Варл.). Да пе́каць1 ’біць чым-небудзь’, ’біць увогуле’.

Пёкаць2 ’гараваць, пакутаваць’ (Варл.). Да пе́каць2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́каны (пэ́каный) ’спечаны’ (кам.; Жыв. НС). Да ⁺пе́каць ’пячы’ < пячы́/пе́кці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пекану́ць1 (пікану́ць, пе́кнуць), ’сунуць чым-небудзь запалёным у каго-небудзь’ (Нас.) ’хутка даткнуцца гарачым жалезам; хутка ўджаліць’ (Шат.), сюды ж ’абдаць цяплом’ (Нас.); ’ударыць, грукнуць, ляснуць, сцёбнуць, агрэць, моцна выцяць бізуном’ (Нас., Растарг., ТС, Ян.; карм., Мат. Гом.). Да пе́каць1 (гл.).

Пекану́ць2 ’папракнуць’ (Нас.). Да пе́каць ’папракаць’. Відаць, балтызм. Параўн. літ. peĩkti ’ганьбаваць, знеслаўляць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пекані́цы ’здоба’ (шчуч., Сцяшк. Сл.) — аддзеепрыметнікавае ўтварэнне з суф. ‑іц‑ы, якое называе прадмет паводле яго ўласцівасці. Да пекці > ⁺пе́каць — дзеяслоў шматразовага дзеяння ’пячы’, параўн. рус. пека́ть ’тс’. Параўн. таксама пе́канка ’лечаная на вуголлі рыба’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́калны ў выразе: пе́кална дзежка ’дзяжа, у якой расчыняюць цеста і замешваюць яго’ (Янк. 1; гом., Мат. Гом.), пе́кальніца ’дзежка для цеста’ (рэч., б.-каш., Мат. Гом.), ’дзяжа’ (Янк.). Узыходзіць да незафіксаванага ⁺пекаць (гл. пекці), параўн. рус. (дыял.) пека́ть ’пячы’, пекательная печь = русская печь ’печ’. Аб другасным зацвярдзенні ‑л‑ гл. Карскі (1, 316). Параўн. таксама рус. пе́кная печь ’пякарня’, пе́кная дежа ’дзяжа’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пя́каць1 ’падаць (пра плады); стукаць, пукаць, ляпаць’ (бых., Жыв. НС; Шат., Бяльк., Растарг.), пя́кнуць ’упасці; стукнуць’ (Бяльк., Пал., Растарг.), ’упасці’: пякнула яна з печы (рагач., Сл. ПЗБ), пя́кнуцца ’ўпасці, ляпнуцца аб зямлю’ (Бяльк.), пяк — выклічнік для перадачы гуку падзення на зямлю пладоў і дробных прадметаў або тупога ўдару (Нас., Растарг., Шат.), сюды ж, відаць, і пе́кнуць ’ударыць, грукнуць, ляснуць, сцёбнуць’: пе́кнуў воўка копу́том (ТС). Гукапераймальнае, параўн. славен. pekȅt ’тупат’, pekemáti ’тупат, цоканне (капытоў)’, якія Сной (435) выводзіць ад гукапераймання pek, што імітуе ўдары капытам або нагой; параўноўваюць з бел. пя́каць ’стукаць’, рус. упека́ть ’выгнаць’, роднаснымі да лат. pękât ’дыбаць, тупаць’, pęka ’лапа, нага’, гл. Бязлай, 3, 22; Сной₂, 504. Гл. таксама пекаць, покаць, пукаць, покаць.

Пя́каць2 ’класці, валіць адно на адно; замяшчаць, упіхваць’ (Нас.), пя́къць, пя́къцца ’працаваць празмерна, цяжка’ (міёр., Нар. лекс.), пя́кацца ’лезці, пхнуцца’: дзе ні трэба пя́каецца (Цых.); сюды ж, відаць, і рус. дыял. упя́кать ’паставіць каго-небудзь у непрыемнае становішча, увесці ў бяду’. Няясна, хутчэй за ўсё да пякаць1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)