пекану́ць
дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
пекану́ |
пеканё́м |
| 2-я ас. |
пекане́ш |
пеканяце́ |
| 3-я ас. |
пекане́ |
пекану́ць |
| Прошлы час |
| м. |
пекану́ў |
пекану́лі |
| ж. |
пекану́ла |
| н. |
пекану́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
пекані́ |
пекані́це |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
пекану́ўшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
пекану́ць сов., однокр., разг.
1. обже́чь, оже́чь; (крапивой — ещё) острека́ть, стрекну́ть;
2. (кнутом, плетью) огре́ть, оже́чь;
3. (выстрелить) пальну́ть;
4. перен. (словом) рубану́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пекану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., аднакр.
Разм.
1. каго, каму і без дап. Параніць, прычыніць боль чым‑н. распаленым, жыгучым. Пекануць агнём. Пекануць крапівой. □ Не паспеў я і вокам міргнуць, як адна аса пеканула мяне проста ў брыво. Якімовіч. // Абдаць жарам; прыпячы. У твар .. [Арсену] пеканула чырвань ці то ад злосці, ці то ад сораму. Сабаленка. // перан. Імгненна ўзрушыць чым‑н. Пекануць позіркам. □ [Леапольд Гушка] адвык думаць пра ватага чалавека, а цяпер гэтае аблічча пеканула яму ў сэрца. Чорны.
2. каго і без дап. Моцна выцяць, агрэць. Пекануць бізуном па спіне.
3. Востра, моцна пранізаць, адчуцца (пра боль). Паспрабаваў падняцца і не здолеў — у левай назе пекануў боль. Шамякін. // безас. Пра адчуванне вострага, нясцерпнага болю. — У левы локаць так пеканула, што думалася — рука адляцела. Алешка.
4. Выстраліць; пальнуць. Быццам па ваўках, дзед звыкла Пекануў з драбавіка. Астрэйка. Я спыніўся, паглядаючы на шарака і падумаў: а што калі зайсці з боку кустоў ды адтуль пекануць касому. Ляўданскі.
5. перан.; што і без дап. Сказаць рэзка, прама што‑н. непрыемнае, непажаданае; упікнуць; абразіць. — А захваліць мы не захвалім, старшыня. Заслужыце, і благое ў вочы пеканём. Пальчэўскі. А раўнаваў Косця Гену да справы. І гаварыў яму ў вочы, што думаў. Па праву партызанскай дэмакратыі. Сёння — там, у сямейным лагеры, — таксама пекануў. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пекану́ць 1 (пікану́ць, пе́кнуць), ’сунуць чым-небудзь запалёным у каго-небудзь’ (Нас.) ’хутка даткнуцца гарачым жалезам; хутка ўджаліць’ (Шат.), сюды ж ’абдаць цяплом’ (Нас.); ’ударыць, грукнуць, ляснуць, сцёбнуць, агрэць, моцна выцяць бізуном’ (Нас., Растарг., ТС, Ян.; карм., Мат. Гом.). Да пе́каць 1 (гл.).
Пекану́ць 2 ’папракнуць’ (Нас.). Да пе́каць ’папракаць’. Відаць, балтызм. Параўн. літ. peĩkti ’ганьбаваць, знеслаўляць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пілягну́ць ’пекануць; пляснуць (па мордзе)’ (Мат. Маг.). Да калегаваць < належыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пэ́мкнуць экспр. ’пекануць, ляснуць’ (ельск., Мат. Гом.). Імітатыўны дзеяслоў (параўн. пэнснуць, пэрнуць і пад.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
оже́чь сов.
1. (кипятком) апа́рыць;
2. (причинить ожог) апячы́;
3. (хлестнуть) разг. пекану́ць, усмалі́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Пэ́рнуць ’пекануць, стукнуць’: добро пэрнуу (рагач., Мат. Гом.). Імітатыўны дзеяслоў, параўн. пэцнуць, пілікнуць ’тс’ і пад. Параўн. перыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жгерну́ць ’куснуць, пекануць (пра ката)’ (КСТ). Параўн. укр. шкі́рити ’шчэрыць’. Відаць, экспрэсіўнае азванчэнне кораня *šker‑/*sker (> шчэрыць, гл.), магчыма, пад уздзеяннем жгаць (гл), да якога прыяднаўся суфікс аднакратнага дзеяння ‑ну‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
щипну́ть сов., однокр.
1. (кожу тела) шчыпну́ць, ушчыпну́ць;
2. (о морозе, о горчице и т. п.) шчыпну́ць, ушчыпну́ць; пекану́ць;
3. шчыпну́ць; скубану́ць, скубну́ць; см. щипа́ть 1—3.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)