педаго́г, -а, мн. -і, -аў, м.

Асоба, якая займаецца выкладчыцкай і выхаваўчай работай.

|| прым. педагагі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

педаго́г

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. педаго́г педаго́гі
Р. педаго́га педаго́гаў
Д. педаго́гу педаго́гам
В. педаго́га педаго́гаў
Т. педаго́гам педаго́гамі
М. педаго́гу педаго́гах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

педаго́г м. педаго́г

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

педаго́г педаго́г, -га м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

педаго́г, ‑а, м.

Выхавацель, выкладчык па прафесіі.

[Грэч. paidagōgós — выхавацель, настаўнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арт-педаго́г

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. арт-педаго́г арт-педаго́гі
Р. арт-педаго́га арт-педаго́гаў
Д. арт-педаго́гу арт-педаго́гам
В. арт-педаго́га арт-педаго́гаў
Т. арт-педаго́гам арт-педаго́гамі
М. арт-педаго́гу арт-педаго́гах

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

педагагі́чны, -ая, -ае.

1. гл. педагог і педагогіка.

2. Які адпавядае патрабаванням педагогікі.

П. такт.

|| наз. педагагі́чнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Педаго́гіка ’навука аб метадах навучання і выхавання’ (ТСБМ). Узыходзіць да ст.-грэч. ή παιδαγωγική (τέχνη) ’мастацтва выхавання, навучання’ < παιδαγωγικός ’які адносіцца да выхавання ці навучання’ < παιδαγωγός ’выхавацель, настаўнік’, а апошняе ўтворана з слоў παίς (παιδός) ’дзіця’ і ἄγειν (ἄγω) ’вяду’ < ’той, хто вядзе хлопчыкаў’. Параўн. ст.-бел. педакгокгия ’выхаванне’ (1663 г.), педакгокгьпедагог’ (1598 г.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гадава́нец, ‑нца, м.

Дзіця, юнак, увогуле чалавек у адносінах да свайго выхавацеля. Пажылы мастак-педагог прывіваў сваім гадаванцам любоў да партрэтнага жанру. Ліс. // Чалавек у адносінах да якой‑н. арганізацыі, ідэі якой ён засвоіў. Гадаванец ленінскага камсамола. // Вырашчаная, выгадаваная расліна або жывёліна. Неўзабаве на дзялянцы Акуратна, рад у рад, Падрасталі гадаванцы. Кляўко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

настаўнік, выкладчык, педагог; вучыцель (уст.) / хатні: дарэктар (уст.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)