паўто́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. паўто́н паўто́ны
Р. паўто́ну паўто́наў
Д. паўто́ну паўто́нам
В. паўто́н паўто́ны
Т. паўто́нам паўто́намі
М. паўто́не паўто́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

паўто́н, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Адзінка вымярэння музычных інтэрвалаў — найменшая адлегласць паміж гукамі па вышыні.

2. Пераход ад светлага, яркага тону, колеру да цёмнага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўто́н, -ну м., муз., жив. полуто́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўто́н, ‑у, м.

1. Спец. Найменшы інтэрвал паміж двума гукамі, найменшае павышэнне або паніжэнне голасу.

2. Колер, фарба, якія ўтвараюць пераход ад светлага тону да цёмнага. Вуліца ўся ва ўладзе паўтонаў: колеры зліваюцца ў мяккую прывабную шэрань, а гукі як бы трацяць сваю дзённую выразнасць і акрэсленасць. Навуменка. // перан. Адсутнасць рэзкіх пераходаў. Важнай адзнакай узросшага майстэрства А. Кулакоўскага з’яўляецца тое, што ён усё больш смела, ахвотна, упэўнена карыстаецца ў сваіх творах паўтонамі. Гіст. бел. сав. літ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бемо́ль, -я, мн. -і, -яў, м. (спец.).

Нотны знак, які азначае паніжэнне гуку на паўтон.

|| прым. бемо́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дые́з, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Нотны знак, які азначае павышэнне гуку на паўтон.

|| прым. дые́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

полуто́н в разн. знач. паўто́н, -ну м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)