паўсю́дны, -ая, -ае.
Які адбываецца, бывае ўсюды.
Паўсюдная ўборка бульбы.
|| наз. паўсю́днасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паўсю́дны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
паўсю́дны |
паўсю́дная |
паўсю́днае |
паўсю́дныя |
| Р. |
паўсю́днага |
паўсю́днай паўсю́днае |
паўсю́днага |
паўсю́дных |
| Д. |
паўсю́днаму |
паўсю́днай |
паўсю́днаму |
паўсю́дным |
| В. |
паўсю́дны (неадуш.) паўсю́днага (адуш.) |
паўсю́дную |
паўсю́днае |
паўсю́дныя (неадуш.) паўсю́дных (адуш.) |
| Т. |
паўсю́дным |
паўсю́днай паўсю́днаю |
паўсю́дным |
паўсю́днымі |
| М. |
паўсю́дным |
паўсю́днай |
паўсю́дным |
паўсю́дных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паўсю́дны, ‑ая, ‑ае.
Які адбываецца, бывае ўсюды. Паўсюдная ўборка бульбы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ *Паўшэхны, ст.-бел. повшехный, повшохный, повшэхный ’усеагульны, паўсюдны, пагалоўны’ (1563 г.) запазычаны са ст.-польск. powszechny ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 38).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паўсю́дна ’усюды’ (ТСБМ). Укр. повсю́дно ’тс’. Утвораны ад прыметніка паўсю́дны, які да па‑ і ўсю́ды (гл.). Апошняе з зыходнай формы vьxǫdy (ESSJ SG, 2, 738).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
суцэ́льны, -ая, -ае.
1. Які цягнецца без прамежкаў, цалкам займае сабой усю прастору.
Суцэльная паласа асфальту.
2. Такі, які ахоплівае ўсіх ці ўсё; паўсюдны, усеагульны.
Суцэльная электрыфікацыя.
3. Зроблены з аднаго кавалка; не састаўны.
Падлога з суцэльных дошак.
Суцэльная парода (якая не падзяляецца на пласты па сваёй структуры).
|| наз. суцэ́льнасць, -і, ж. (да 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
суцэ́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які цягнецца без прамежкаў, перапынкаў; цалкам займае сабой якую‑н. прастору. Ад сяла да лесу, што суцэльнай сцяной сінее наперадзе, вярсты тры. Навуменка. І неба і зямля зліліся ў суцэльным віхры снежнага пылу і цемрадзі. Колас. // Які распаўсюджваецца на ўсіх ці ўсё; ахоплівае ўсіх без выключэння; паўсюдны, усеагульны. Суцэльная электрыфікацыя. Суцэльная калектывізацыя. Суцэльная пісьменнасць. □ Прынцып суцэльнага запісу слоў быў прынят Камісіяй у якасці рабочага метаду і для складальнікаў краёвых слоўнікаў. Гіст. бел. літ. мовы. // Спец. Які не надзяляецца на пласты па сваёй структуры (пра рэчыва). Суцэльны граніт. Суцэльная парода.
2. Які не мае ў сабе нічога іншага, без дабаўлення чаго‑н.; які цалкам складаецца з чаго‑н. [Бацька:] — Я ж, дарагі Цярэшка, прафесійны злачын[е]ц, як кажуць прыстойныя людзі, і ўсё маё жыццё — суцэльная рызыка. Мікуліч. Змаганне .. [чалавека] з засухай ператвараецца ў суцэльную, бясконцую пакуту. Сачанка.
3. Зроблены з аднаго кавалка; не састаўны. Ёсць храмы, высечаныя з суцэльнай скалы. «Полымя». Насціл на мосце быў зроблены не з суцэльных дошак, а з палавінак. Сабаленка.
4. перан. Адзіны, непадзельны. Сотню коннікаў, сотню пяхоты, абоз і фурманкі з параненымі... — усё гэта, як суцэльную баявую адзінку, трэба было зберагчы ад разгрому. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)