паўста́ць, -а́ну, -а́неш, -а́не; зак.

1. Узняцца на барацьбу з кім-, чым-н., супраць каго-, чаго-н., узняць паўстанне.

Народ паўстаў супраць царызму.

2. супраць чаго. Не згаджаючыся, пярэчачы, выступіць супраць чаго-н. (высок.).

П. супраць несправядлівасці.

3. перан. Узнікнуць у памяці, ва ўяўленні.

У думках паўстала ўсё ранейшае жыццё.

4. З’явіцца перад вачамі, паказацца.

Перад намі паўстала цікавая карціна.

|| незак. паўстава́ць, -таю́, -тае́ш, -тае́; -таём, -таяце́, -таю́ць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўста́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паўста́ну паўста́нем
2-я ас. паўста́неш паўста́неце
3-я ас. паўста́не паўста́нуць
Прошлы час
м. паўста́ў паўста́лі
ж. паўста́ла
н. паўста́ла
Загадны лад
2-я ас. паўста́нь паўста́ньце
Дзеепрыслоўе
прош. час паўста́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паўста́ць сов.

1. (поднять восстание) восста́ть; (на защиту) встать подня́ться;

2. перен. появи́ться, возни́кнуть, встать;

пе́рад вача́мі ~та́ла ціка́вая карці́на — пе́ред глаза́ми возни́кла (вста́ла) интере́сная карти́на;

а́ла пыта́нне — встал вопро́с

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўста́ць, ‑стану, ‑станеш, ‑стане; зак.

1. Узняцца на барацьбу з кім‑, чым‑н., супроць каго‑, чаго‑н., узняць паўстанне. Народ паўстаў. І на падмогу Прыйшлі усходнія браты, Каб радасную перамогу Сустрэць пад сонцам залатым. Панчанка. // Выступіць супроць каго‑, чаго‑н., запрацівіцца чаму‑н. Вера, аднак, рашуча паўстала супроць такой прапановы. Паслядовіч.

2. перан. Узнікнуць у памяці, ва ўяўленні. Як на далоні, перада мной паўстала яшчэ невялікае маё жыццё, і я расказваў пра яго. Сабаленка. Зноў паўстала тое ж пытанне: «Куды ісці далей?» Пальчэўскі. Пры слове «цэх» у нашым уяўленні паўстае прасторнае памяшканне заводскага корпуса, застаўленае лініямі разнастайных станкоў, абсталяванае рознымі механізмамі, дапаможнымі прыстасаваннямі. Хадкевіч.

3. З’явіцца перад вачыма, паказацца. Аддаўшыся развазе, Міця не заўважыў, як у праёме дзвярэй паўстала шэрая постаць. Навуменка. Карніцкі мінуў прысады, і тут адразу паўстала перад яго позіркам калгасная сядзіба. Паслядовіч.

4. Адрадзіцца, адбудавацца. [Цімка] ішоў па горадзе, які на яго вачах паўстаў з безнадзейных руін. Карпаў. То над сатлелым папялішчам Разбегам вуліц, плошчаў, трас Паўстала светлая сталіца, — Масквы малодшая сястра. Звонак.

5. З’явіцца, узнікнуць, вырасці. Мясціны, дзе павінен паўстаць небывалы ў Беларусі, буйнейшы ў Еўропе завод, былі мне знаёмы даўно. Хадкевіч. Як свет паўстаў, ніколі гэтага ў Баркаўцах не чуваць было. Калюга.

•••

Паўстаць перад вачамі (у вачах) — тое, што і стаяць перад вачамі (у вачах) (гл. стаяць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паўста́ць1, паўстава́ць ’уставаць’, ’хутка найсці, наляцець (аб ветры)’ (Нас.). Да па‑ (< прасл. po‑) і уста́ць, устава́ць (гл.). Параўн. ст.-рус. повставати ’паднімацца (аб ветры)’ (XVI ст.), серб. поу̀стајати ’паўставаць’.

Паўста́ць2, паўстава́ць ’узняцца на барацьбу’, ’узнікнуць у памяці, з’явіцца’, ’адрадзіцца’, ’вырасці’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Яруш.; шальч., стаўб., Сл. ПЗБ), шчуч. ’набухнуць (пра жылы)’ (Сл. ПЗБ), ’запрацівіцца гвалту’ (КЭС, лаг.). З польск. powstać ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паўстава́ць² гл. паўстаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

возни́кнуть сов. узні́кнуць, вы́нікнуць, паўста́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

восста́ть сов., в разн. знач. паўста́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўстава́ць

паўстаць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. паўстаю́ паўстаё́м
2-я ас. паўстае́ш паўстаяце́
3-я ас. паўстае́ паўстаю́ць
Прошлы час
м. паўстава́ў паўстава́лі
ж. паўстава́ла
н. паўстава́ла
Загадны лад
2-я ас. паўстава́й паўстава́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час паўстаючы́

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зда́цца

‘паказацца, паўстаць, узнікнуць у думках’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зда́мся здадзі́мся
2-я ас. здасі́ся здасце́ся
3-я ас. зда́сца здаду́цца
Прошлы час
м. зда́ўся здалі́ся
ж. здала́ся
н. здало́ся
Загадны лад
2-я ас. зда́йся зда́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час зда́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)