паўпудо́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паўпудо́вы паўпудо́вая паўпудо́вае паўпудо́выя
Р. паўпудо́вага паўпудо́вай
паўпудо́вае
паўпудо́вага паўпудо́вых
Д. паўпудо́ваму паўпудо́вай паўпудо́ваму паўпудо́вым
В. паўпудо́вы (неадуш.)
паўпудо́вага (адуш.)
паўпудо́вую паўпудо́вае паўпудо́выя (неадуш.)
паўпудо́вых (адуш.)
Т. паўпудо́вым паўпудо́вай
паўпудо́ваю
паўпудо́вым паўпудо́вымі
М. паўпудо́вым паўпудо́вай паўпудо́вым паўпудо́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паўпудо́вы полупудо́вый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўпудо́вы, ‑ая, ‑ае.

Вагою ў паўпуда. Паўпудовы шчупак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

полупудо́вый паўпудо́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распляска́ць 1, ‑пляшчу, ‑плешчаш, ‑плешча; зак., што.

1. Плешчучы, праліць; разліць па якой‑н. паверхні. Распляскаць ваду з вёдзер. / у перан. ужыв. І паверыш пры сустрэчы У яе жаночы лёс: Свайго шчасця не расплешча, У бядзе не схіліць плечы І дарма не ўроніць слёз. Пысін.

2. перан. Разм. Расказаць тое, чаго не трэба гаварыць. «Гэтыя [старыя] адразу расплешчуць па ўсяму сялу, як толькі ўбачаць мяне ў царкве», — падумаў Сцёпка. П. Ткачоў.

распляска́ць 2, ‑пляшчу, ‑плешчаш, ‑плешча; зак., што.

Расплюшчыць. Бацька казаў, што то паўпудовы молат, ім б’юць, калі трэба распляскаць якую-небудзь тоўстую жаляз[я]ку. Сабаленка. Дрыжучы ад страху,.. [Майка] распляскала нос аб шкло і круглымі вачыма сачыла за .. [Лазнікам]. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)