паўню́ткі
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
паўню́ткі |
паўню́ткая |
паўню́ткае |
паўню́ткія |
| Р. |
паўню́ткага |
паўню́ткай паўню́ткае |
паўню́ткага |
паўню́ткіх |
| Д. |
паўню́ткаму |
паўню́ткай |
паўню́ткаму |
паўню́ткім |
| В. |
паўню́ткі (неадуш.) паўню́ткага (адуш.) |
паўню́ткую |
паўню́ткае |
паўню́ткія (неадуш.) паўню́ткіх (адуш.) |
| Т. |
паўню́ткім |
паўню́ткай паўню́ткаю |
паўню́ткім |
паўню́ткімі |
| М. |
паўню́ткім |
паўню́ткай |
паўню́ткім |
паўню́ткіх |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паўню́ткі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Вельмі поўны. Міхалапава Аксеня ішла аднойчы з лугоў і несла рэшата, паўнюткае свежага шчаўя. Лупсякоў. Неўзабаве .. [вагон] ужо быў паўнюткі людзей. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўню́сенькі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і паўнюткі. Сабралася.. [бабка Мар’я] ісці па ваду, глядзіць, а вёдры ўжо паўнюсенькія. Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́рус, ‑а, м.
1. Рад гарызантальна размешчаных прадметаў адзін над другім. Дошкі складзены ў пяць ярусаў. □ Паўзбоч.. [печы] ляжала ў ярусах бярвенне. Сачанка.
2. Адзін з сярэдніх або верхніх паверхаў у глядзельнай зале. Ложа другога яруса. □ Вялізная зала.. тэатра.. і ўсе ярусы паўнюткі людзей. Скрыган.
3. У геалогіі — сукупнасць горных парод, якія ўтварыліся на працягу геалагічнага веку.
4. У рыбалоўстве — рыбалоўная кручковая снасць у выглядзе доўгай вяроўкі з замацаванымі на ёй на пэўнай адлегласці адзін ад другога кручкамі на павадках.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)