паўню́ткі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паўню́ткі паўню́ткая паўню́ткае паўню́ткія
Р. паўню́ткага паўню́ткай
паўню́ткае
паўню́ткага паўню́ткіх
Д. паўню́ткаму паўню́ткай паўню́ткаму паўню́ткім
В. паўню́ткі (неадуш.)
паўню́ткага (адуш.)
паўню́ткую паўню́ткае паўню́ткія (неадуш.)
паўню́ткіх (адуш.)
Т. паўню́ткім паўню́ткай
паўню́ткаю
паўню́ткім паўню́ткімі
М. паўню́ткім паўню́ткай паўню́ткім паўню́ткіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паўню́ткі полнёхонький

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўню́ткі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Вельмі поўны. Міхалапава Аксеня ішла аднойчы з лугоў і несла рэшата, паўнюткае свежага шчаўя. Лупсякоў. Неўзабаве .. [вагон] ужо быў паўнюткі людзей. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўню́сенькі, паўню́ткі voll (von), völlig gefüllt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

паўню́сенькі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і паўнюткі. Сабралася.. [бабка Мар’я] ісці па ваду, глядзіць, а вёдры ўжо паўнюсенькія. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

brimful

[,brɪmˈfʊl]

adj.

по́ўны да ве́рху або́ да беражко́ў, паўню́ткі

a glass brimful of wine — паўню́ткая ча́рка віна́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

я́рус, ‑а, м.

1. Рад гарызантальна размешчаных прадметаў адзін над другім. Дошкі складзены ў пяць ярусаў. □ Паўзбоч.. [печы] ляжала ў ярусах бярвенне. Сачанка.

2. Адзін з сярэдніх або верхніх паверхаў у глядзельнай зале. Ложа другога яруса. □ Вялізная зала.. тэатра.. і ўсе ярусы паўнюткі людзей. Скрыган.

3. У геалогіі — сукупнасць горных парод, якія ўтварыліся на працягу геалагічнага веку.

4. У рыбалоўстве — рыбалоўная кручковая снасць у выглядзе доўгай вяроўкі з замацаванымі на ёй на пэўнай адлегласці адзін ад другога кручкамі на павадках.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)