паўно́чна-ўсхо́дні

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паўно́чна-ўсхо́дні паўно́чна-ўсхо́дняя паўно́чна-ўсхо́дняе паўно́чна-ўсхо́днія
Р. паўно́чна-ўсхо́дняга паўно́чна-ўсхо́дняй
паўно́чна-ўсхо́дняе
паўно́чна-ўсхо́дняга паўно́чна-ўсхо́дніх
Д. паўно́чна-ўсхо́дняму паўно́чна-ўсхо́дняй паўно́чна-ўсхо́дняму паўно́чна-ўсхо́днім
В. паўно́чна-ўсхо́дні (неадуш.)
паўно́чна-ўсхо́дняга (адуш.)
паўно́чна-ўсхо́днюю паўно́чна-ўсхо́дняе паўно́чна-ўсхо́днія (неадуш.)
паўно́чна-ўсхо́дніх (адуш.)
Т. паўно́чна-ўсхо́днім паўно́чна-ўсхо́дняй
паўно́чна-ўсхо́дняю
паўно́чна-ўсхо́днім паўно́чна-ўсхо́днімі
М. паўно́чна-ўсхо́днім паўно́чна-ўсхо́дняй паўно́чна-ўсхо́днім паўно́чна-ўсхо́дніх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паўно́чна-ўсхо́дні, -яя, -яе.

Які мае адносіны да паўночнага ўсходу — напрамку паміж поўначчу і ўсходам.

П. вецер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўно́чна-ўсхо́дні се́веро-восто́чный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

се́веро-восто́чный паўно́чна-ўсхо́дні.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

норд-о́ст, ‑у, М ‑осце, м.

Спец.

1. Паўночны ўсход, паўночна-ўсходні напрамак.

2. Паўночна-ўсходні вецер.

[Гал. noordoost.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

норд, -у, М но́рдзе, м. (спец.).

Поўнач, паўночны напрамак, а таксама паўночны вецер.

Н.-вест. (паўночны захад, паўночна-заходні вецер). Н.-ост (паўночны ўсход, паўночна-ўсходні вецер).

|| прым. но́рдавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыяле́кт, -у, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

Мясцовая разнавіднасць мовы, якая адрозніваецца ад сумежных гаворак своеасаблівымі фанетычнымі, граматычнымі і лексічнымі рысамі.

Паўночна-ўсходні д. беларускай мовы.

|| прым. дыяле́ктны, -ая, -ае.

Д. арэал.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

баргузі́н, ‑у, м.

Паўночна-ўсходні вецер на Байкале. Плыве параход. За кармой, як і ўчора, Сівы баргузін «пашавельвае» вал. Хведаровіч. Стаю, заглядзеўшыся ўдалеч, адзін, І студзіць гарачы мой твар баргузін. Гаўрусёў.

[Ад назвы ракі Баргузін, якая ўпадае ў возера Байкал.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пруса́к ’ураджэнец або жыхар Прусіі; паўночна-ўсходні немец’, пру́сы ’група балтыйскіх плямён, якія насялялі паўднёвае ўзбярэжжа Балтыйскага мора’ (ТСБМ), Прусы, Прушчына ’краіна Прусія’ (Варл.). Рус. пруса́к ’жыхар Прусіі’, пруца́к ’немец’, дыял. пруц, укр. прус ’прусак’, ст.-рус. Прусы ’Прусія’, польск. prusak ’прусак’, Prusy ’Прусія’. Ва ўсходнеславянскіх мовах праз польск. са ст.-прус. prū́sis ’прус’, літ. prū́sas, лат. prũsis ’тс’, Prūšmale ’Прусія’ (Мюленбах-Эндзелін З, 400). Этымалогіі этноніма няма. Траўтман (Altpreuß., 411) тлумачыў назву з *Po‑rusi, г. зн. ’тыл, якія жывуць паблізу Русі, па Русі’, што з’яўляецца непрымальным. Брукнер (439) выводзіў слова ад praũsti ’мыць’, prusnà ’морда, пыса’, што таксама вельмі няпэўна (Фасмер, 3, 389; ЕСУМ, 4, 617).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Се́вер ‘поўнач’ (брасл., Сл. ПЗБ), ‘паўночны вецер, холад’ (Касп., Варл., Сцяшк.; паст., лаг., Сл. ПЗБ; Хрэст. дыял.; бых., Мат. Гродз.), северы́к ‘тс’ (Анім. дад.), се́верыць ‘трэскацца ад холаду’ (мядз., Сл. ПЗБ), ‘трэскацца ад сонца і ветру (пра вусны і скуру на руках і нагах)’ (Варл.). Параўн. укр. сі́вер ‘халодны, пранізлівы вецер, холад’, ‘поўнач’, рус. се́вер ‘поўнач’, ст.-рус. сѣверъ ‘поўнач; паўночны вецер’, польск. дыял. śevorecka ‘імжа’, чэш. sever, славац. sever ‘тс’, в.-луж. sowjer ‘марыва, туман’, славен. séver ‘паўночны бок неба, вецер з таго боку’, серб.-харв. се̏вер ‘поўнач’, балг. се́вер, макед. север ‘тс’, ст.-слав. сѣверъ ‘поўнач, паўночны вецер’. Прасл. *severъ, якое мае адпаведнікі ў літ. šiarỹs ‘паўночны вецер’, šiarús ‘злосны, пранізлівы да касцей (вецер)’, лат. caurus ‘паўночна-ўсходні вецер’ і г. д., якія, як мяркуюць, роднасныя і.-е. *seu̯‑ ‘левы’. Гл. Фасмер, 3, 588 з літ-рай і наст.; ESJSt, 13, 812; Глухак, 552; Бязлай, 3, 231. Махэк₂ (542), які, следам за Эрхардам (SbP (Brno), 6, 5–7), прытрымліваецца гэтай версіі, тлумачыць гэта тым, што старажытныя людзі пры прынясенні ахвяр стаялі тварам да ўсходу, так што поўнач была ў іх з левака боку. Трубачоў (Этногенез₂, 386) звязвае племянную назву *sěver(ʼ)ane з яе лакалізацыяй на паўночным (левым) беразе Дуная. Гл. таксама сівер.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)